Паўлюку Быкоўскаму не вяртаюць тэхніку і грошы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Viktar Korbut
                        
                        13.08.2018 17:00
                    
                                 
                
                
                    Скарга журналіста на затрыманьне і канфіскацыю маёмасьці па справе БелТА адхілена судом.
                
                
                    
                        
Паўлюк БыкоўскіФота: Dw.com
                     
                
                
                
               
                
                         Суд Партызанскага раёна Менска адхіліў скаргу карэспандэнта расейскай рэдакцыі нямецкага радыё Deutsche Welle Паўлюка Быкоўскага на незаконнае затрыманьне. Пасяджэньне суда прайшло ў панядзелак, 13 жніўня, у закрытым рэжыме.
Адвакат падаваў скаргу на незаконнае і неабгрунтаванае затрыманьне журналіста падчас справы БелТА.
Паўлюку Быкоўскаму ня вернута тэхніка, канфіскаваная падчас вобыску ў яго кватэры. У сьледчых знаходзяцца банкаўскія карткі, тэлефоны журналіста. Ён праходзіць падазраваным па справе аб незаконным доступе да платнай падпіскі Беларускага тэлеграфнага агенцтва.
Dw.com/вк