Logo Polskiego Radia
Print

Сьведкам па справе РЭП пагражалі

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 31.07.2018 15:50
У Менску судзяць кіраўнікоў прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасьці.
Кулюары суда па справе кіраўнікоў незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьціКулюары суда па справе кіраўнікоў незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьціФота: Praca-by.info

У менскім Доме правасудзьдзя 31 ліпеня прадоўжылася слуханьне па справе кіраўнікоў незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам, якіх абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. За гэта ім пагражае зьняволеньне ад трох да сямі гадоў.

Сьведка Мікалай Герасіменка ў судзе адмовіўся ад паказаньняў, дадзеных у Сьледчым камітэце леташним жніўнем. Ён паведаміў, што падчас допыту яму пагражалі, казалі, «што канвой побач, што пайду ў турму», «пытаньні задаваліся ва ўльтыматыўнай форме».

На пасяджэньні 30 ліпеня былая сакратарка прафсаюза Юлія Юхнавец прызналася, што была агентам КДБ. Другая сведка Сьняжана Грынцэвіч адмовілася ад паказанняў, адзначыўшы, што сьледчыя на допыце пагражалі ёй турмой.

News.tut.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт