На 61% вырасла колькасьць прысудаў за карупцыю ў Беларусі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Viktar Korbut
                        
                        31.07.2018 13:50
                    
                                 
                
                
                    У Беларусі сёлета асудзілі на 5,1% менш людзей, чым летась.
                
                
                    
                        
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         У Беларусі сёлета асудзілі на 5,1% менш людзей, чым летась за першае паўгодзьдзе. Пра гэта паведаміў Валерый Калінковіч, намесьнік старшыні Вярхоўнага суда.
За 6 месяцаў гэтага года разгледзелі 23 039 спраў. Асудзілі 20 236 чалавек. Апраўдалі толькі 43-х. Аднаго зь іх — абвінавачанага ў забойстве, 11 апраўданых судзілі за злачынствы супраць прыватнай свабоды, гонару і годнасьці.
Колькасьць асуджаных за карупцыю сёлета вырасла на 61% у параўнаньні зь леташнім першым паўгодзьдзем.
Nn.by/вк