Кіраўніка гарадзенскага АГП будуць судзіць 26 ліпеня
Раней Мікалая Саляніка вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыяваным пікеце, зараз жа ў хуліганстве.
Кіраўніку Гарадзенскага абласнога аддзяленьня АГП Мікалаю Саляніку 23 ліпеня пазваніла сакратар Ленінскага суду Горадні й паведаміла, што суд над ім, які не адбыўся 18-га ліпеня й справа была аддадзена на дапрацоўку, адбудзецца 26 ліпеня ў Ленінскім судзе Горадні ў 14.30. Раней яго вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыяваным пікеце, зараз жа, пасьля дапрацоўкі матэрыялаў, Мікалаю Саляніку прад’яўляюць абвінавачваньне ў хуліганстве.
У гэты ж дзень Мікалаю Саляніку патэлефанавалі са сьледчага аддзела й запрасілі прыйсьці для дачы тлумачэньняў па факце зьнікненьня са шпіталя яго вопраткі, паласатай турэмнай робы, у якой актывіст разам з паплечнікам Аляксандрам Лаўрэнцевым зьбіраўся рабіць флэшмоб на 3-на ліпеня. Мікалай Салянік таксама заявіў, што з вопраткай прапалі й іншыя матэрыяльныя каштоўнасьці.
Самаго Мікалая Саляніка, пасьля таго як ён заявіў пра зьнікненьне яго рэчаў хуценька выпісалі са шпіталя, куды ён патрапіў з пастарунка міліцыі з гіпэртанічным крызам. Шпіталю хапіла трох дзён каб яго вылечыць. Выпісаны ён быў 6-га ліпеня, а ўжо 10-га яго зноў забрала хуткая ў рэанімацыю з гэтакім жа дыягназам. Як лічыць сам Мікалай Салянік, яго проста не далячылі й выпісалі з бальніцы хворым, каб хутчэй замяць справу зьнікненьня вопраткі.
harodniaspring.org/аз
Кіраўніку Гарадзенскага абласнога аддзяленьня АГП Мікалаю Саляніку 23 ліпеня пазваніла сакратар Ленінскага суду Горадні й паведаміла, што суд над ім, які не адбыўся 18 ліпеня й справа была аддадзена на дапрацоўку, адбудзецца 26 ліпеня ў Ленінскім судзе Горадні ў 14.30. Раней яго вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыяваным пікеце, зараз жа, пасьля дапрацоўкі матэрыялаў, Мікалаю Саляніку прад’яўляюць абвінавачваньне ў хуліганстве.
У гэты ж дзень Мікалаю Саляніку патэлефанавалі са сьледчага аддзела й запрасілі прыйсьці для дачы тлумачэньняў па факце зьнікненьня са шпіталя яго вопраткі, паласатай турэмнай робы, у якой актывіст разам з паплечнікам Аляксандрам Лаўрэнцевым зьбіраўся рабіць флэшмоб на 3 ліпеня. Мікалай Салянік таксама заявіў, што з вопраткай прапалі й іншыя матэрыяльныя каштоўнасьці.
Самаго Мікалая Саляніка, пасьля таго як ён заявіў пра зьнікненьне яго рэчаў хуценька выпісалі са шпіталя, куды ён патрапіў з пастарунка міліцыі з гіпэртанічным крызам. Шпіталю хапіла трох дзён каб яго вылечыць. Выпісаны ён быў 6 ліпеня, а ўжо 10 яго зноў забрала хуткая ў рэанімацыю з гэтакім жа дыягназам. Як лічыць сам Мікалай Салянік, яго проста не далячылі й выпісалі з бальніцы хворым, каб хутчэй замяць справу зьнікненьня вопраткі.
harodniaspring.org/аз