Logo Polskiego Radia
Print

Віку Біран аштрафавалі яшчэ на 367,5 рубля

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.07.2018 13:37
Дзяўчыну абвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванай акцыі – адзіночнага пікета.
Віка Біран у судзеВіка Біран у судзефота з сацсетак

Віку Біран аштрафавалі яшчэ на 367,5 рубля
Суд Маскоўскага раёна Менска 23 ліпеня аштрафаваў ЛГБТ-актывістку Віку Біран за фотаздымак з плякатам каля Дома ўраду, піша праваабарончы сайт «Вясна».
Дзяўчыну абвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванай акцыі – адзіночнага пікета.
На судовым пасяджэньні 23 ліпеня разглядаўся відэазапіс з камэры назіраньня. На ім было бачна, што Віка Біран фатагравалася на фоне Дома ўраду на працягу пяці сэкундаў. Судзьдзя Тацьцяна Мотыль палічыла віну дзяўчыны даказанай і аштрафавала на на 367,5 рубля (15 базавых велічыняў).
16 ліпеня за аналягічны фотаздымак каля МУС Віку Біран аштрафавалі ў судзе Цэнтральнага раёна – таксама на 15 базавых. На краўдфандынгавай плятформе «Талака» для дзяўчыны сабралі больш за 900 рублёў, каб кампэнсаваць штраф актывісткі.
24 траўня дзяўчына сфатаграфавалася з плякатам «Самі вы падробка» каля будынкаў МУС, КДБ і Дома ўрада. Такім чынам яна прарэагавала на гамафобныя заявы МУС і кіраўніка ведамства Ігара Шуневіча.

Суд Маскоўскага раёна Менска 23 ліпеня аштрафаваў ЛГБТ-актывістку Віку Біран за фотаздымак з плякатам каля Дома ўраду, піша праваабарончы сайт «Вясна».

Дзяўчыну абвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванай акцыі – адзіночнага пікета.

На судовым пасяджэньні 23 ліпеня разглядаўся відэазапіс з камэры назіраньня. На ім было бачна, што Віка Біран фатагравалася на фоне Дома ўраду на працягу пяці сэкундаў. Судзьдзя Тацьцяна Мотыль палічыла віну дзяўчыны даказанай і аштрафавала на 367,5 рубля (15 базавых велічыняў).

16 ліпеня за аналягічны фотаздымак каля МУС Віку Біран аштрафавалі ў судзе Цэнтральнага раёна – таксама на 15 базавых. На краўдфандынгавай плятформе «Талака» для дзяўчыны сабралі больш за 900 рублёў, каб кампэнсаваць штраф актывісткі.

24 траўня дзяўчына сфатаграфавалася з плякатам «Самі вы падробка» каля будынкаў МУС, КДБ і Дома ўрада. Такім чынам яна прарэагавала на гамафобныя заявы МУС і кіраўніка ведамства Ігара Шуневіча.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт