У Беларусі разглядаецца магчымасьць скарачэньня дэкрэтнага адпачынку
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
19.07.2018 07:57
У многіх краінах дэкрэтны адпачынак значна меншы, чым у Беларусі.
pixabay.com/Public Domain CC0
У Беларусі разглядаецца магчымасьць скарачэньня дэкрэтнага адпачынку
Намесьніца старшыні Савета Рэспублікі й старшыня Беларускага саюза жанчын Марыяна Шчоткіна выказалася наконт скарачэньня дэкрэтнага адпачынку.
На думку Шчоткінай, пры магчымым скарачэньні дэкрэтнага адпачынку важна ўлічыць некалькі аспэктаў, у тым ліку выплату дапамог. Калі дэкрэтны адпачынак будзе меншым, то дзяржава абавязаная прапанаваць разгалінаваную й зручную сетку ясельных груп, дапамагчы разьвіваць прыватныя дзіцячыя сады, заявіла Шчоткіна.
Чыноўніца падкрэсьліла, што ў многіх краінах дэкрэтны адпачынак значна меншы, чым у Беларусі. Таму яна разумее, чаму ідуць размовы пра яго скарачэньне. «Тры гады – гэта пададзеная магчымасьць. Хай застанецца гэты адпачынак», – падсумавала Марыяна Шчоткіна.
euroradio.fm/belta.by/эж