„Беларуськалій” плянуе пачаць будаўніцтва новага рудніка
Мяркуецца, што будаўніцтва новага рудніка працягнецца дзевяць гадоў.
ААТ „Беларуськалій” плянуе 1 сьнежня 2018 году пачаць будаўніцтва Дарасінскага рудніка. Гэта вынікае з апублікаванага на сайце прадпрыемства паведамленьня пра пачатак працэдуры грамадзкага абмеркаваньня гэтага праекта.

„У апошнія гады назіраецца тэндэнцыя штогадовага павелічэньня спажываньня хлёрыстага калію. Па доўгатэрміновых прагнозах міжнародных арганізацый па забесьпячэньні насельніцтва харчаваньнем, попыт на калійныя ўгнаеньні ў сьвеце будзе пастаянна павялічвацца. Улічваючы гэтыя абставіны, пытаньні падтрыманьня й разьвіцьця руднай базы ААТ „Беларуськалій” зьяўляюцца найбольш значнымі й прыярытэтнымі”, — адзначаюць на прадпрыемстве.
На думку распрацоўшчыкаў праекта, найбольш значнай рэзэрвовай руднай базай для папаўненьня ўтворанага дэфіцыту й падтрыманьня аб'ёмаў вытворчасьці трэцяга рудаўпраўленьня й аб'яднаньня ў цэлым зьяўляюцца сыравінныя рэсурсы Дарасінскага ўчастка (заходняй плошчы паўночнага ўчастка Старобінскага радовішча).
Будаўніцтва новых шахтных ствалоў і іншых неабходных аб'ектаў Дарасінскага рудніка дасьць магчымасьць забясьпечыць здабычу да 8 млн т калійнай руды за год і падачу яе на солеўзбагачальную фабрыку для перапрацоўкі й вытворчасьці калійных угнаеньняў.
Адкрытае акцыянэрнае таварыства „Беларуськалій” зьяўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў і экспартэраў калійных мінэральных угнаеньняў. Паводле даных Міжнароднай асацыяцыі ўгнаеньняў, на яго долю прыпадае пятая частка сусьветнага аб'ёму вытворчасьці.
belapan.by/аз