Больш за 200 тысяч беспрацоўных не стаіць на ўліку ў службах занятасьці
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
13.07.2018 09:30
Акрамя «асоб, якія не маюць працы, актыўна яе шукаюць» у эканоміцы па розных прычынах не занятыя больш за 1 млн чалавек
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0
Гэта вынікае з дадзеных выбарачнага абсьледаваньня хатніх гаспадарак па пытаньнях занятасьці, якія апублікаваныя ў штогадовым бюлетэні «Працоўныя рэсурсы і занятасьці насельніцтва Рэспублікі Беларусь».Паводле дадзеных за 2017 год, якія прыводзяцца ў бюлетэні, у краіне акрамя зарэгістраваных беспрацоўных (33,7 тыс. чалавек) налічвалася 230,8 тыс. «асоб, якія не маюць працы, актыўна яе шукаюць і гатовыя прыступіць да яе» (вызначэньне беспрацоўных па мэтадалёгіі Міжнароднай арганізацыі працы).
Агульныя працоўныя рэсурсы краіны па выніках мінулага года склалі 5 млн 745,6 тыс. чалавек, а ў эканоміцы было занята 4 млн 353,6 тыс. чалавек. Адпаведна, працаздольнае насельніцтва, не занятае ў эканоміцы, ацэньваецца ў 1 млн 392 тыс. чалавек.
Такім чынам, акрамя «асоб, якія не маюць працы, актыўна яе шукаюць і гатовыя прыступіць да яе» у эканоміцы па розных прычынах не занятыя больш за 1 млн чалавек, якія знаходзяцца ў працаздольным узросьце, у тым ліку 350,3 тыс. чалавек знаходзяцца ў адпачынках па цяжарнасьці і родах, а таксама па догляду дзіцяці да трох гадоў. Каля 405 тысяч атрымліваюць адукацыю.
паводле belapan.by/эж