Logo Polskiego Radia
Print

Андрэй Бяляўскі абскарджвае год «хатняй хіміі» ў Вярхоўным судзе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.07.2018 15:16
Фігуранта справы "Белага легіёну" пакаралі за захоўваньне аднаго патрона.
pixabay.com/Public Domain CC0

Андрэй Бяляўскі абскарджвае год «хатняй хіміі» ў Вярхоўным судзе
Былы фігурант справы «Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» мастак-дызайнер Андрэй Бяляўскі накіраваў у Вярхоўны суд скаргу на прысуд Ленінскага раённага суда Менска, які пакараў яго адным годам «хатняй хіміі» за захоўваньне аднаго патрона.
Спачатку Бяляўскі з дапамогай адваката спрабаваў абскардзіць прысуд у Менскім гарадзкім судзе. Аднак апэляцыйная калегія судзьдзяў Менгарсуда, у якой старшынстваваў Уладзімір Сьцяпурка, на паседжаньні 27 сакавіка пакінула яго скаргу без задавальненьня. У пачатку красавіка прысуд уступіў у законную сілу.
Затым Бяляўскі, ужо адбываючы пакараньне, накіраваў надзорную скаргу на імя старшыні Менскага гарадзкога суда, аднак і там довады асуджанага і яго адваката не былі пачутыя. Наступны крок – скарга ў Вярхоўны суд.
Бяляўскі і яго адвакат лічаць, што год абмежаваньня волі, хоць і без накіраваньня ў папраўчую ўстанову, пры прызнаньні віны і пры раскаяньні, якія мусяць зьмякчыць віну, – гэта вельмі жорсткае і неадэкватнае ўчынку пакараньне. Захоўваньне аднаго патрона ня можа несьці ў сябе грамадзкай небясьпекі. Да таго ж суд ніяк не ўлічыў тыя два з паловай месяцы, якія Бяляўскі правёў за кратамі падчас сьледзтва па справах «Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» і «Аб незаконным узброеным фармаваньні».
Як паведаміў Андрэй Бяляўскі ПЦ «Вясна», ён адразу вырашыў у сваёй справе ісьці да канца. «Усё ж такі яшчэ застаюцца спадзевы, што здаровы сэнс возьме верх і Вярхоўны суд прыме адэкватнае рашэньне», – падзяліўся думкамі Бяляўскі.
Нагадаем, Андрэй Бяляўскі быў затрыманы 21 сакавіка 2017 года і абвінавачаны па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – «Навучаньне і падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках» і арт. 287 Крымінальнага кодэкса – «Стварэньне незаконнага ўзброенага фарміраваньня». Адпушчаны з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе 2 чэрвеня са спыненьнем справы па арт. 293 КК. Падчас ператрусу адразу пасьля затрыманьня ў яго быў знойдзены спраўны патрон.
Як толькі напрыканцы лістапада Сьледчы камітэт спыніў справу «Аб незаконным узброеным фармаваньні», у адносінах Бяляўскага была заведзена новая справа – аб захоўваньні боепрыпаса (ч.2 арт.295 КК РБ). 12 сьнежня Сьледчы камітэт прад’явіў маладому чалавеку абвінавачваньне, а роўна праз месяц, 12 студзеня, у судзе Ленінскага раёна быў агучаны прысуд па гэтай справе. Судзьдзя Марына Запасьнік прызнала Бяляўскага вінаватым па ч. 2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса («Незаконныя выраб, набыцьцё, перадача ў валоданьне, збыт, захоўваньне, перавозка, перасылка або нашэньне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў») і прызначыла пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі тэрмінам на 1 год без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт