Burger King робіць зьніжкі для кліентаў з Картай паляка
Акцыя павінна заахвоціць уладальнікаў карт праводзіць выходныя ў сваёй краіне й зьменшыць чэргі на мяжы.
У рэстаранах Burger King можна атрымаць зьніжку 25% на новую страву — Чыкен Фры. Але толькі ў Горадні й Берасьці. І толькі, калі маеш Карту паляка. Акцыя павінна заахвоціць уладальнікаў карт праводзіць выходныя ў сваёй краіне й зьменшыць чэргі на мяжы. Але пакуль яна выклікае абурэньне ў сацсетках.
Акцыя праходзіць ад 30 чэрвеня да 3 ліпеня — акурат на доўгі ўікэнд. Яна павінна затрымаць у Беларусі тых, хто на доўгія ўікэнды ці нават на звычайныя выходныя зьязджае за мяжу. Маўляў, Чыкен Фры, на які распаўсюджваецца зьніжка, наогул не бывае ў польскіх рэстаранах Burger King.
У Burger King абяцаюць па выніках выходных прааналізаваць чэргі на мяжы і, калі акцыя іх зьменшыць, праводзіць такія зьніжкі рэгулярна. Праўда, наўрад ці акцыя будзе настолькі пасьпяховай. Як расказалі Hrodna.life у рэстаране на вуліцы Савецкай, за два дні ў Гродне зьніжкай па Карце паляка скарысталіся ўсяго тры чалавекі. Таксама адміністратар дадала, што неўзабаве ў іх зьявіцца меню на польскай мове, бо ў рэстаран заходзіць багата польскіх турыстаў.
nn.by/аз
У рэстаранах Burger King можна атрымаць зьніжку 25% на новую страву — Чыкен Фры. Але толькі ў Горадні й Берасьці. І толькі, калі маеш Карту паляка. Акцыя павінна заахвоціць уладальнікаў карт праводзіць выходныя ў сваёй краіне й зьменшыць чэргі на мяжы. Але пакуль яна выклікае абурэньне ў сацсетках.
Акцыя праходзіць ад 30 чэрвеня да 3 ліпеня — акурат на доўгі ўік-энд. Яна павінна затрымаць у Беларусі тых, хто на доўгія ўік-энды ці нават на звычайныя выходныя зьязджае за мяжу. Маўляў, Чыкен Фры, на які распаўсюджваецца зьніжка, наогул не бывае ў польскіх рэстаранах Burger King.
У Burger King абяцаюць па выніках выходных прааналізаваць чэргі на мяжы і, калі акцыя іх зьменшыць, праводзіць такія зьніжкі рэгулярна. Праўда, наўрад ці акцыя будзе настолькі пасьпяховай.
Як расказалі Hrodna.life у рэстаране на вуліцы Савецкай, за два дні ў Гродне зьніжкай па Карце паляка скарысталіся ўсяго тры чалавекі. Таксама адміністратар дадала, што неўзабаве ў іх зьявіцца меню на польскай мове, бо ў рэстаран заходзіць багата польскіх турыстаў.
nn.by/аз