У Беларусі ўвялі бацькоўскі адпачынак пасьля нараджэньня дзіцяці
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
29.06.2018 15:19
Адпачынак будзе давацца па заяве бацькі на працягу шасьці месяцаў пасьля нараджэньня дзіцяці.
pixabay.com/Public Domain CC0
У Беларусі ўвялі бацькоўскі адпачынак пасьля нараджэньня дзіцяці
Палата прадстаўнiкоў 29 чэрвеня прыняла ў першым чытаньні законапраект аб зьмене некаторых законаў Беларусі, які прадугледжвае ў тым ліку ўвядзеньне бацькоўскага адпачынку.
Законапраект прадставіла міністар працы й сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч.
У законапраекце гаворка ідзе пра адпачынак, які будзе давацца бацьку па яго жаданьню пры нараджэньні дзіцяці ў сям'і. Ён абмежаваны пэрыядам ня больш за 14 каляндарных дзён. Адпачынак будзе давацца па заяве бацькі на працягу шасьці месяцаў пасьля нараджэньня дзіцяці.

белта/naviny.by/