Logo Polskiego Radia
Print

„ЛатРасТранс” павінна заплаціць „Полацктранснафта Дружба” 67 млн эўра

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.06.2018 11:27
Латвійскі суд пастанавіў спагнаць 66,8 млн эўра з ТАА „ЛатРасТранс” па спрэчцы з „Полацктранснафта Дружба”.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Латгальскі акруговы суд пастанавіў спагнаць 66,8 млн эўра з расейска-латвійскай кампаніі LatRosTrans (ТАА „ЛатРасТранс”) на карысьць ААТ „Полацктранснафта Дружба” па спрэчцы аб тэхналягічнай нафце. Гэтую інфармацыю пацьвердзілі на беларускім прадпрыемстве.

Суд пастанавіў спагнаць 66 млн 861 тыс. 649 эўра. Гэта сума ўключае кошт тэхналягічнай нафты (66 млн 744 тыс. эўра), а таксама дзяржпошліны ў памеры 66 тыс. эўра й судовыя расходы, адзначылі ў ААТ „Полацктранснафта Дружба”.

Судовая спрэчка ўзьнікла ў 2010 годзе, калі LatRosTrans вырашыла зьліць нафту з нафтаправода, нягледзячы на існуючыя дакумэнты аб прыналежнасьці гэтай нафты ААТ „Полацктранснафта Дружба”. Пасьля гэтага беларускае прадпрыемства зьвярнулася ў суд. Прадметам спрэчкі была тэхналягічная нафта, якая знаходзілася ва ўчастках магістральных нафтаправодаў Полацк-Вентспілс і Полацк-Біржай-Мажайкяй, што праходзяць па тэрыторыі Латвіі й прыналежаць цяпер LatRosTrans.

Судовая справа дайшла да Вярхоўнага суда Латвіі, які ў сьнежні 2016 году прыняў рашэńне аб накіравамньні справы ў ніжэйшую інстанцыю для паўторнага разгляду.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт