Logo Polskiego Radia
Print

Неабыякавыя стварылі пэтыцыю ў адказ на гамафобны артыкул МУС

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.05.2018 15:21
Актывісты патрабуюць праверыць законнасьць такіх выказваньняў з боку Міністэрства ўнутраных спраў.
Сьцяг ЛГБТ-асяродзьдзяСьцяг ЛГБТ-асяродзьдзяpixabay.com/Public Domain CC0

Неабыякавыя стварылі пэтыцыю ў адказ на гамафобны артыкул МУС
Актывісты патрабуюць праверыць законнасьць такіх выказваньняў з боку Міністэрства ўнутраных спраў.
На сайце „Зручны горад” зьявілася пэтыцыя „За сапраўдную міліцыю – для ўсіх” супраць гамафобнага артыкула, разьмешчанага 20 траўня на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі „Мы - за сапраўднае!”.
У ім МУС непрыязна выказвалася пра людзей ЛГБТК+ і вясёлкавы сьцяг, які амбасада Вялікабрытаніі разьмясьціла над сваім уваходам у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй – 17 траўня.
„Органы ўнутраных спраў працуюць за падаткі грамадзян і ў іх інтарэсах, нідзе ў заканадаўстве не замацавана права МУС выступаць зь ідэалягічнымі камэнтарамі й даваць неправавыя адзнакі асобных сытуацыях, замест выконваньня сваіх асноўных абавязкаў па папярэджаньні й раскрыцьці злачынстваў”, - падкрэсьліваецца ў пэтыцыі.
Ейныя стваральнікі зьвяртаюць увагу на тое, што артыкул МУС можа ўспрымацца як пагроза й заклік да гвалтоўных дзеяньняў у дачыненьні да ЛГБТК+ людзей.
Пасьля збору подпісаў пэтыцыя будзе накіраваная ў Генэральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь і МУС з просьбай праверыць законнасьць такіх выказваньняў з боку МУС, прыбраць дадзены артыкул з афіцыйнага сайта дзяржоргана й надалей устрымацца ад камэнтароў, у якіх адмаўляецца абавязак органаў унутраных спраў абараняць жыцьцё, здароўе, гонар, годнасьць, правы, свабоды й законныя інтарэсы грамадзян ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў незалежна ад іх грамадзянства, сацыяльнага, маёмаснага й іншага становішча, расавай і нацыянальнай прыналежнасьці, полу, узросту, адукацыі й мовы, адносіны да рэлігіі, палітычных і іншых перакананьняў, а таксама ад іншых абставінаў.
Нагадаем, 17 траўня прызначана Міжнародным днём барацьбы з гамафобіяй. У гэтым годзе амбасада Вялікабрытаніі ў Менску вывесіла вясёлкавы сьцяг, каб прыцягнуць увагу грамадзкасьці да праблемаў ЛГБТК+ людзей і дыскрымінацыі, зь якой яны сутыкаюцца, а таксама з мэтай прасоўваньня правоў ЛГБТ-супольнасьці.
Беларусь, згодна з дасьледаваньнем міжнароднай арганізацыі ILGA-Europe, знаходзіцца на 42 месцы з 49 краінаў Эўропы па ўзроўню гамафобіі.
spring96.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт