Logo Polskiego Radia
Print

26,5 году складае сярэдні ўзрост беларусак пры нараджэньні першынца

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.05.2018 17:11
Павышэньне ўзросту жанчын пры нараджэньні першынца - гэта агульнасусьветная тэндэнцыя.
Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain


Сярэдні ўзрост жанчыны пры нараджэньні першынца ў Беларусі складае 26,5 году, паведаміла адказваючы галоўны акушэр-гінэколяг Міністэрства аховы здароўя Святлана Нагібовіч падчас рэспубліканскага кангрэса „Мама Pro” ў Гомелі.

„На працягу дзесяці апошніх гадоў сярэдні ўзрост жанчыны пры нараджэньні першынца павялічыўся з 20-21 году да 26,5 году. У цэлым гэта агульнаэўрапейская, агульнасусьветная тэндэнцыя”, - сказала Нагібовіч. На яе думку, гэтаму спрыяюць шматлікія фактары, у асноўным сацыяльнага характару.

„Жанчына хоча атрымаць адукацыю, рэалізаваць сябе ў кар'еры й затым падыходзіць да ўсьвядомленай цяжарнасьці”, - дадала яна.

Таксама галоўны акушэр-гінэколяг нагадала, што Міністэрства аховы здароўя распрацоўвае рэглямэнт наведваньня сваякамі мам у радзільнях. У кожнай установе будзе прапанаваны свой фармат наведваньняў у залежнасьці ад існуючых умоў і магчымасьцяў. Пры гэтым вельмі важна забясьпечыць санітарна-эпідэмічны рэжым. Акрамя таго, будуць улічаныя й прапановы жанчын.

Святлана Нагібовіч паведаміла, што сярод задач гэтага году - рэалізацыя праекта па разьвіцьцю службы плянаваньня сям'і, якая прадугледжвае розныя сыстэму аказаньня мэдыцынскай дапамогі.

„Вельмі важна, каб будучыя мамы зьвярнуліся да акушэра-гінэколяга яшчэ да цяжарнасьці, пажадана за 3-4 месяцы. Галоўная мэта - каб цяжарнасьць была эфэктыўнай і бясьпечнай, а дзіця нарадзілася здаровым”, - падкрэсьліла галоўны акушэр-гінэколяг.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт