Беларуска атрымала прэмію Швэдзкай акадэміі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
05.05.2018 07:50
Актыўнасьць перакладчыцы паспрыяла павышэньню статусу дзіцячай літаратуры ў Беларусі.
Foto: Pixabay.com/CC0
Перакладчыца Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская атрымала прэмію «Гарачае сэрца» за адданасьць дзіцячай літаратуры Швэцыі і яе папулярызацыю.
Паводле Швэдзкай акадэміі дзіцячай кнігі, актыўнасьць перакладчыцы паспрыяла павышэньню статусу дзіцячай літаратуры ў Беларусі, і таксама умацаваньню культурных сувязяў дзьвюх краін.
Прызавы фонд прэміі склаў 10 тысяч крон (2 288 рублёў на момант публікацыі).
Надзея Кандрусевіч перакладае дзіцячыя кнігі са швэдзкай мовы ўжо 10 гадоў. Дзякуючы ёй па-беларуску загаварылі пэрсанажы сусьветнай вядомай сэрыі пра Маму Му швэдзкіх казачнікаў Юі і Томаса Вісландэраў.
У сакавіку перакладчыца абвясьціла пра адкрыцьцё ўласнага выдавецтва.
Паводле Радыё «Свабода»/юл