Logo Polskiego Radia
Print

Мінпрацы патлумачыла, як «дармаеды» будуць плаціць за камунальныя паслугі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 30.04.2018 15:31
Поўную плату за камуналку будуць браць толькі з «дармаедаў», у якіх ёсьць сваё жытло.
pixabay.com/Public Domain CC0

Мінпрацы патлумачыла, за што з «дармаедаў» могуць браць па поўных тарыфах
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны сфармуе базу «дармаедаў» да 1 сьнежня, яна будзе абнаўляцца раз у квартал. Пералік цяжкіх жыцьцёвых сытуацый, якія вызваляць беспрацоўных ад аплаты камуналкі па поўных тарыфах, яшчэ ня складзены.
«Ядро пераліку цяжкіх жыцьцёвых сытуацый плянуецца сфармаваць у траўні-чэрвені». Пра гэта 29 красавіка ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» паведаміла міністар працы і сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч.
У траўні прадстаўнікі Мінпрацы і сацабароны плянуюць выехаць ва ўсе рэгіёны, правесьці сэмінары, сустрэцца з прадстаўнікамі камісій па садзейнічаньні занятасьці, якія працуюць зь мінулага года.
«Саму базу дадзеных беспрацоўных камісіі атрымаюць 1 сьнежня. І ў іх пачнецца актыўная праца з пункту гледжаньня ўзаемаадносінаў з чалавекам, які трапіў у цяжкую жыцьцёвую сытуацыю альбо на каго будзе распаўсюджвацца аплата паслуг па поўным кошце», — дадала яна.
Ірына Касьцевіч дадала, што ў 2018 годзе ў камісіі зьвярнуліся больш за 3 тысячы грамадзянаў.
Тыя, хто падпадае пад дэкрэт «Аб садзейнічаньні занятасьці насельніцтва», гарачае вадазабесьпячэньне пачнуць аплачваць па поўных тарыфах з 1 студзеня 2019 года, газ пры наяўнасьці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і цеплазабесьпячэньня — з 1 кастрычніка 2019 года. Поўную плату за камуналку будуць браць толькі з «дармаедаў», у якіх ёсьць сваё жыльлё.
Раней пры абмеркаваньні дэкрэту называліся і іншыя паслугі — ахова здароўя, адукацыя, транспарт, узгадала Ірына Касьцевіч:
«Давайце паглядзім, як запрацуе норма пастановы, якая прадугледжвае аплату паслугаў ЖКГ, а далей паглядзім».


Міністэрства працы і сацыяльнай абароны сфармуе базу «дармаедаў» да 1 сьнежня, яна будзе абнаўляцца раз у квартал. Пералік цяжкіх жыцьцёвых сытуацый, якія вызваляць беспрацоўных ад аплаты камуналкі па поўных тарыфах, яшчэ ня складзены.

«Ядро пераліку цяжкіх жыцьцёвых сытуацый плянуецца сфармаваць у траўні-чэрвені». Пра гэта 29 красавіка паведаміла міністар працы і сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч.

У траўні прадстаўнікі Мінпрацы і сацабароны плянуюць выехаць ва ўсе рэгіёны, правесьці сэмінары, сустрэцца з прадстаўнікамі камісій па садзейнічаньні занятасьці, якія працуюць зь мінулага года.

«Саму базу дадзеных беспрацоўных камісіі атрымаюць 1 сьнежня. І ў іх пачнецца актыўная праца з пункту гледжаньня ўзаемаадносінаў з чалавекам, які трапіў у цяжкую жыцьцёвую сытуацыю альбо на каго будзе распаўсюджвацца аплата паслуг па поўным кошце», — дадала яна.

Ірына Касьцевіч удакладніла, што ў 2018 годзе ў камісіі зьвярнуліся больш за 3 тысячы грамадзянаў. Тыя, хто падпадае пад дэкрэт «Аб садзейнічаньні занятасьці насельніцтва», гарачае вадазабесьпячэньне пачнуць аплачваць па поўных тарыфах з 1 студзеня 2019 года, газ пры наяўнасьці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і цеплазабесьпячэньня — з 1 кастрычніка 2019 года. Поўную плату за камуналку будуць браць толькі з «дармаедаў», у якіх ёсьць сваё жыльлё.

паводле Радыё свабода/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт