Праз год Туркмэністан выявіў недапрацоўкі ў пабудаваным Беларусьсю калійным камбінаце
Туркмэністан рыхтуе сьпіс прэтэнзій беларускаму боку з нагоды будаўніцтва Гарлыкскага калійнага горна-абагачальнага камбіната. Пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ.
Падчас нядаўняй справаздачы кабінэта міністраў Туркмэністана высьветлілася, што «беларускія спэцыялісты, якія зьяўляюцца генэральнымі падрадчыкамі будаўніцтва дадзенага комплексу, не ў поўнай меры выканалі свае дагаворныя абавязацельствы». Таму прэзыдэнт Гурбангулы Бэрдымухамедаў «даў канкрэтныя даручэньні віцэ-прэм'еру, міністру замежных спраў Р. Мярэдаву, старшыні Дзяржаўнай камісіі па правядзеньні праверкі Гарлыкскага горнаруднага комплексу».
ГОК у мястэчку Гарлык быў урачыста адкрыты 31 сакавіка 2017 года прэзыдэнтамі Туркмэністана і Беларусі. Будаўніцтва комплексу з чэрвеня 2009 года ажыцьцяўляла кампанія «Белгархімпрам». Працэс ішоў няпроста. Некалькі гадоў таму ўлады Туркмэністана нават абвінавацілі Беларусь у зрыве тэрмінаў будаўніцтва, Менск папракнуў у зрыве тэрмінаў аплаты.
Меркавалася, што новае прадпрыемства коштам больш за 1 мільярд даляраў задаволіць ня толькі патрэбы сельскай гаспадаркі Туркмэністана, але і дазволіць экспартаваць запатрабаваную на сусьветным рынку прадукцыю. Комплекс магутнасьцю 1,4 мільёна тон калійных угнаеньняў у год зьяўляецца найбуйнейшым у Цэнтральнай Азіі.

tut.by/ав