Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь шукае магчымасьці здабываць нафту ў Афрыцы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 14.03.2018 14:47
Акрамя таго, Беларусь можа ўзяць удзел у здабычы золата ў Судане.
flickr.com

Кіраўнік справамі прэзыдэнта Беларусі Віктар Шэйман заявіў у дакладзе Аляксандру Лукашэнку, што Беларусь можа ўзяць удзел у здабычы нафты ў шэрагу афрыканскіх краінаў.

У час візыту Віктара Шэймана ў Зымбабвэ былі дасягнутыя пагадненьні аб пастаўках туды беларускіх трактароў на 43 млн даляраў, тэхнікі для лясной гаспадаркі на 15 млн, угнаеньняў на 10 млн. Таксама вялася гаворка аб стварэньні ў Зымбабвэ супольных прадпрыемстваў для перапрацоўкі мяса і малака, ёсьць пэрспэктывы стварэньня супольных прадпрыемстваў у здабычы каштоўных выкапняў, нафты і газу.

“Сёлета будзем распрацоўваць радовішчы [карысных выкапняў] ў Судане, Зымбабвэ, Мазамбіку. У наступным годзе, магчыма, канец гэтага — Экватарыяльная Гвінэя і Конга», - расказаў Шэйман.

Акрамя таго, Беларусь можа ўзяць удзел у здабычы золата ў Судане. Беларусь ужо спрабавала здабываць нафту ў Вэнэсуэле і Іране. Не атрымалася

www.svaboda.org/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт