Logo Polskiego Radia
Print

У Менску праходзіць пасяджэньне кантактнай групы па Ўкраіне

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.01.2018 17:02
Папярэдняе пасяджэньне кантактнай групы ў Менску адбылося 20 сьнежня мінулага году.
Менск, зіма 2017/2018 г.г.Менск, зіма 2017/2018 г.г.Włodzimierz Pac/Polskie Radio

У Менску праходзіць пасяджэньне кантактнай групы па Ўкраіне
У Менску праходзіць пасяджэньне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на паўднёвым усходзе Ўкраіны, паведамляе ў «Фэйсбуку» Дар’я Оліфер – прэс-сакратар украінскага прадстаўніка на перамовах Леаніда Кучмы.
Перамовам папярэднічалі сустрэчы падгруп кантактнай групы, яны, як і пасяджэньне самой кантактнай групы, прайшлі ў «Прэзідэнт-гатэлі» ў традыцыйна закрытым для СМІ рэжыме. Папярэдняе пасяджэньне кантактнай групы ў Менску адбылося 20 сьнежня мінулага году. На ім бакі абвясьцілі аб перамір’і на Данбасе з 23 сьнежня.
27 сьнежня Кіеў і самаабвешчаныя рэспублікі ўпершыню з восені 2016 года правялі абмен палоннымі. На тэрыторыю, падкантрольную ўкраінскім уладам, вярнуліся 73 чалавекі, на тэрыторыю, падкантрольную сэпаратыстам, – 233.

белапан/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт