Logo Polskiego Radia
Print

Турыстам у Менску пачалі прадаваць «Карту госьця»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.01.2018 13:55
Жаданьне скарыстацца новай паслугай ужо выказалі турысты з Кітая, Італіі, Германіі, Чэхіі.
Менск, зіма 2017/2018 г.г.Менск, зіма 2017/2018 г.г.Włodzimierz Pac/Polskie Radio

Турыстам у Менску пачалі прадаваць «Карту госьця»
17 студзеня ў Менску стартавалі продажы «Карты госьця». Гэта турыстычная праграма, якая дае турыстам разнастайныя зьніжкі й бонусы пры наведваньні кавярняў, рэстаранаў, гатэляў, музэяў і г.д. Праект рэалізуецца сумесна УП «Мінгардаведка» і Інфармацыйна-турысцкім цэнтрам «Мінск».
Жаданьне скарыстацца новай паслугай ужо выказалі 29 чалавек, у тым ліку турысты з Кітая, Італіі, Германіі, Чэхіі.
Да «Эўрагульняў» 2019 году плянуецца распрацаваць тэматычную «Карту госьця Менска», паведаміў дырэктар УП «Мінгардаведка» Барыс Васільеў.
Сёньня ў праекце «Карта госьця» (Minsk Card) удзельнічаюць 74 аб'екты. Сярод іх 37 музэяў, комплексаў і іх філіялаў. Таксама карта дае права на зьніжкі й бонусы ў 16 гатэлях камунальнай уласнасьці, у васьмі гандлёвых сетках, якія ўключаюць больш за 50 крамаў, у дзьвюх кампаніях па пракаце аўтамабіляў і адной фірме па пракаце ровараў, у рэстаранах і кавярнях.
Карта госьця зробленая на базе плястыкавай карты й зьяўляецца адначасова праязным білетам, каб турысты маглі безьлімітна карыстацца наземным транспартам суткі, двое ці трое. У мэтро па ёй можна зрабіць 10 паездак без прывязкі да часу дзеяньня карты.
белта/эўрарадыё/мінск-навіны/вс

17 студзеня ў Менску стартавалі продажы «Карты госьця». Гэта турыстычная праграма, якая дае турыстам разнастайныя зьніжкі й бонусы пры наведваньні кавярняў, рэстаранаў, гатэляў, музэяў і г.д. Праект рэалізуецца сумесна УП «Мінгардаведка» й Інфармацыйна-турысцкім цэнтрам «Мінск».

Жаданьне скарыстацца новай паслугай ужо выказалі 29 чалавек, у тым ліку турысты з Кітая, Італіі, Германіі, Чэхіі.

Да «Эўрагульняў» 2019 году плянуецца распрацаваць тэматычную «Карту госьця Менска», паведаміў дырэктар УП «Мінгардаведка» Барыс Васільеў.

Сёньня ў праекце «Карта госьця» (Minsk Card) удзельнічаюць 74 аб'екты. Сярод іх 37 музэяў, комплексаў і іх філіялаў. Таксама карта дае права на зьніжкі й бонусы ў 16 гатэлях камунальнай уласнасьці, у васьмі гандлёвых сетках, якія ўключаюць больш за 50 крамаў, у дзьвюх кампаніях па пракаце аўтамабіляў і адной фірме па пракаце ровараў, у рэстаранах і кавярнях.

«Карта госьця» зробленая на базе плястыкавай карты й зьяўляецца адначасова праязным білетам, каб турысты маглі безьлімітна карыстацца наземным транспартам суткі, двое ці трое. У мэтро па ёй можна зрабіць 10 паездак без прывязкі да часу дзеяньня карты.

белта/эўрарадыё/мінск-навіны/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт