Logo Polskiego Radia
Print

Вярхоўны суд пакінуў без задавальненьня апэляцыі асуджаных да сьмярці

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.12.2017 14:02
Ігара Гершанкова і Барыса Калесьнікава расстраляюць.
Вэб-старонка кампаніі FIDH супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.Вэб-старонка кампаніі FIDH супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.Photo: Вэб-старонка кампаніі FIDH супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

Вярхоўны суд пакінуў без задавальненьня апэляцыі асуджаных да сьмяротнага пакараньня.
Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі вынесла рашэньне па апэляцыйных скаргах двух фігурантаў так званай справы магілёўскіх «чорных рыэлтараў»: Ігара Гершанкова і Барыса Калесьнікава: прысуд Магілёўскага абласнога суда ад 21 ліпеня пакінуць у сіле, а скаргі без задавальненьня.
Усяго па справе праходзіла чатыры чалавекі, двое асуджаныя да вышэйшай меры пакараньня – расстрэлу.
Па прысудзе Магілёўскага абласнога суда 21 ліпеня Сямён Беражной, а таксама муж і жонка Ігар і Тацьцяна Гершанковы абвінавачваліся ў зьдзяйсьненьні забойстваў і падрыхтоўцы да зьдзяйсьненьня забойстваў, выкраданьні чалавека і падрыхтоўцы да выкраданьня, а таксама ў махлярстве, разбоі, вымагальніцтве, крадзяжы або зьнішчэньні дакумэнтаў. Тацьцяну Гершанкову дадаткова абвінавацілі ў незаконным абароце наркотыкаў або псыхатропаў. Судом было ўстаноўлена, што злачынная група агулам зарабіла на махінацыях з чужым жыльлём больш за 2 мільярды недамінаваных рублёў.
Удзельнікам злачыннай групоўкі былі вынесеныя наступныя прысуды: Ігару Гершанкову – вышэйшая мера пакараньня – расстрэл; Сямёну Беражнову – вышэйшая мера пакараньня – расстрэл; Тацьцяне Гершанковай – 24 гады турмы з канфіскацыя маёмасьці; Барысу Калесьнікаву – 22 гады і 1 месяц калёніі строгага рэжыму.
Сьледзтва па справе цягнулася 2,5 гады. Вядома таксама, што маці асуджанага да сьмяротнага пакараньня па справе «чорных рыэлтараў» Ігара Гершанкова заяўляла пра пагрозы сыну і зьбіцьцё яго падчас знаходжаньня пад вартай.
Камэнтуючы рашэньне Вярхоўнага суда, старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі адзначыў, што праваабаронцы не хаваюць свайго расчараваньня і вельмі абураныя такім вынікам.
«З аднаго боку, нам падаецца, што аргумэнты, якія прыводзілі адвакаты ў гэтых скаргах ад імя абвінавачаных, былі разгледжаны судом недастаткова грунтоўна. Пацьверджаньне рашэньня Магілёўскага абласнога суда, на наш погляд, адбылося ў вялікай ступені фармальна. З другога боку, мы ў чарговы раз пераконваемся ў тым, што размовы на дыпляматычным узроўні з эўрапейскімі чыноўнікамі высокага рангу фактычна нічога не вырашаюць. Напрыклад, літаральна некалькі тыдняў таму спэцдакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні разам са старшынёй Пастаяннай камісіі па правах чалавека Андрэем Навумовічам праводзілі шэраг, скажам так, асьветніцкіх мерапрыемстваў і сустрэч на тэму сьмяротнага пакараньня.
І вось гэтая шырма хавае жахлівае аблічча сёньняшніх выканаўчых уладаў, якія, нягледзячы на магутную адмоўную рэакцыю міжнароднай супольнасьці, нягледзячы на вынікі сацыялягічных апытаньняў, якія пацьвярджаюць, што значная частка беларускага грамадзтва выступае супраць сьмяротнага пакараньня, нягледзячы на меркаваньне беларускіх праваабаронцаў, ня робяць нічога, каб спыніць гэты сьмяротны канвэер.
Сёньняшнім рашэньнем фактычна ўключаны гадзіньнік для асуджаных на сьмяротнае пакараньне Гершанкова і Беражнога, але гэты гадзіньнік яшчэ ня позна спыніць. І мы заклікаем беларускія ўлады зрабіць гэта. Таксама мы заклікаем міжнародную грамадзянскую супольнасьць паставіць пытаньне адмены ці ўвядзеньня мараторыя на сьмяротнае пакараньне ў Беларусі на першае месца ўвогуле ва ўсіх міжнародных перамовах адносна паляпшэньня стасункаў з нашай краінай».
Алесь Бяляцкі падкрэсьліў, што Праваабарончы цэнтар «Вясна» і далей будзе маніторыць сытуацыю са сьмяротным пакараньнем у Беларусі і прыкладаць усе намаганьні, каб яно было адмененае.
У 2017 годзе сьмяротныя прысуды вынесеныя тром беларусам: Аляксею Міхаленю (Нароўля), Ігару Гершанкову (Магілёў) і Сямёну Беражному (Магілёў).

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт