Лукашэнка патрабуе справаздачы ад сілавых структур
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        18.12.2017 16:35
                    
                                 
                
                
                    Cілавікоў будуць сур'ёзна правяраць па выніках года, паабяцаў беларускі кіраўнік.
                
                
                    
                        
Foto: streaming z Youtube
                     
                
                
                
               
                
                         Гэтыя словы прагучалі ў панядзелак падчас сустрэчы са старшынёю Сьледчага камітэта Іванам Наскевічам.
Я пляную заслухаць справаздачы ўсіх сілавых структур. Некаторыя сілавыя структуры мы вельмі сурʼёзна будзем правяраць па выніках гэтага года, у тым ліку Мінабароны«, – сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандар Лукашэнка пацікавіўся сытуацыяй у Сьледчым камітэце, хаду аптымізацыі.
Ведамства было створана ўсяго некалькі гадоў таму, і на дадзены момант вядзе шэраг крымінальных спраў, якія знаходзяцца на кантролі ў прэзыдэнта і атрымалі найбольшы грамадзкі рэзананс. Аляксандар Лукашэнка пацікавіўся ці скончана расьсьледаваньне?
Іван Наскевіч прадставіў вынікі працы Сьледчага камітэта ў гэтым годзе, агучыў праблемныя пытаньні ды пэрспэктывы разьвіцьця. "У цэлым Сьледчы камітэт працаваў сёлета ва ўмовах зьніжэньня нагрузкі. Прыкладна на 7-7,5% скарацілася злачыннасьць у краіне за 2017 год", – сказаў чыноўнік.
Паводле Белта/юл