Абвешчаныя пераможцы конкурсу „Прэмія HR-брэнд Беларусь 2017”
Прэмія ўручаецца кампаніям, якія стварылі яркія й пасьпяховыя праекты для дзейных і патэнцыйных супрацоўнікаў.
Абвешчаныя пераможцы конкурсу „Прэмія HR-брэнд Беларусь 2017”. Цырымонія ўзнагароджаньня адбылася вечарам 7 сьнежня ў Менску.
Прэмія ўручаецца кампаніям, якія стварылі яркія й пасьпяховыя праекты для дзейных і патэнцыйных супрацоўнікаў на працягу 2016-2017 гадоў.
Як паведаміла прэс-служба партала jobs.tut.by (арганізатар конкурсу), сёлета на конкурс было пададзена 26 праектаў, намінантамі сталі 21 кампанія. Дванаццаць праектаў выйшлі ў фінал у асноўных намінацыях, дзевяць - у намінацыі „Вялікае сэрца”, пяць - у намінацыі „Роўныя магчымасьці”.
„Фундамэнтальнай адзнакай праектаў гэтага году зьяўляецца зварот да глябальных праблем, да прынцыпаў устойлівага разьвіцьця. Кампаніі разглядаюць сябе як частку адзінай экасыстэмы, усьведамляюць свой унёсак як працадаўцы ў разьвіцьцё ня толькі галіны, ня толькі краіны, але й сьвету ў цэлым”, - адзначыла дырэктар партала Сьвятлана Шапарава.
Пераможцамі прэміі сталі: у намінацыі „Рэспубліка” — замежнае ўнітарнае прадпрыемства „Дыском” (гандлёвая марка Caparol), замежнае ўнітарнае прадпрыемства „Брытыш-Амэрыкан Табака Трэйдынг Кампані”, ААТ „Банк БелВЭБ”; у намінацыі „Мір” - Wargaming Group Ltd, ТАА „АйЭйчЭс Глобал”, РУП „Беларуснафта”; у намінацыі „Рэгіён” — замежнае таварыства з абмежаванай адказнасьцю „Газпромнафта-Белнафтапрадукт”, ТАА „ГеасІдэал”; у намінацыі „Сталіца”" — ТАА „ІзіШтандарт”, ТАА „Эктыў Тэхноладжыз”, ТАА „СофтТэка”.
У спэцыяльнай намінацыі „Вялікае сэрца” ў галіне сацыяльнай адказнасьці бізнэсу перамагло ТАА „БелСэлвідж” за праект па стварэньні кабінэта сацыяльнай адаптацыі для дзяцей Гарадзецкай дапаможнай школы-інтэрната.
У намінацыя „Роўныя магчымасьці” (заснаваная для працадаўцаў, якія ўладкоўваюць людзей зь інваліднасьцю) пераможцам стаў індывідуальны прадпрымальнік Аляксандр Макарчук за праект IT Sova.com (навучаньне людзей з абмежаванымі магчымасьцямі IT-спэцыяльнасьцям).
Пераможца ў намінацыі „HR-пэрсона” — Аляксандр Пузікаў, дырэктар дэпартамэнта па працы з пэрсаналам ААТ „Банк БелВЭБ”. Уручаныя й іншыя спэцыяльныя прызы.
„Прэмія HR-брэнд” - незалежны штогадовы конкурс, узнагароды ў якім ўручаюць за найбольш пасьпяховую працу з рэпутацыяй кампаніі як працадаўцы. Задача мерапрыемства: вылучыць, ацаніць і расказаць пра найлепшыя HR-практыкі, зьвязаныя з працай над іміджам кампаніі як працадаўцы, і пра праекты па паляпшэньні бізнэс-паказчыкаў праз кіраваньне пэрсаналам. Конкурс праходзіць з 2006 году ў Расеі, з 2011 году — ва Ўкраіне, з 2013 году — у краінах Цэнтральнай Азіі, з 2014 году — у Беларусі.
belapan.com/аз