Мікола Статкевіч асуджаны на 5 сутак
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
31.10.2017 13:02
8 верасьня ў Менску палітык праводзіў акцыю скіраваную супраць сумесных расейска-беларускіх вучэньняў.
Мікалай Статкевіч (архіўнае фота)фота: профіль Мікалая Статкевіча ў "Фэйсбуку"
Палітык Мікола Статкевіч асуджаны на 5 сутак за правядзеньне акцыі 8 верасьня ў Менску, скіраванай супраць сумесных расейска-беларускіх вучэньняў.
Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку яго жонка Марына Адамовіч.
Статкевіч быў затрыманы вечарам 30 кастрычніка. Напярэдадні, 29 кастрычніка, ён правёў акцыю каля будынка КДБ у Менску ў памяць пра расстраляных у 1937 годзе.
nn.by/яс