Алеся Лагвінца аштрафавалі за „ўрок гісторыі” на Дзень ведаў
Заўтра ў Маскоўскім раённым судзе ў Менску будуць судзіць й ягонага сына Антося.
Маскоўскі раёны суд Менску пакараў палітыка Алеся Лагвінца за правядзеньне 1 верасьня ў Слуцку „ўроку гісторыі” штрафам на 50 базавых велічынь (1150 рублёў). 19 кастрычніка ў гэтым жа судзе за акцыю ў Слуцку будуць судзіць і сына палітыка Антося Лагвінца.
1 верасьня Алесь Лагвінец са старэйшым сынам Антосем, мастак Алесь Пушкін са сваім непаўналетнім сынам Мікалаем і актывісты „Моладзі БНФ” ушанавалі ў Слуцку памяць удзельнікаў Слуцкага паўстаньня супраць улады бальшавікоў 1920 годзе.
Актывісты вывесілі на плоце вакол мясцовага краязнаўчага музэю партрэты паўстанцаў, зрабілі фатаздымкі, наведалі магілу ўдзельніка паўстаньня 1863 году паэта Альгерда Абуховіча. Сваё асьветніцкае мерапрыемства арганізатары назвалі „Дзень ведаў — урок гісторыі”.
Алесь Лагвінец не выключае, што жорсткія пакараньні за несанкцыянаваныя ўладамі мерапрыемствы зьвязаныя з акцыяй апазыцыі „Марш абураных беларусаў 2.0”, прызначанай на 21 кастрычніка ў Менску. Паводле палітыка, рэпрэсіямі супроць актывістаў улады спрабуюць спыніць падрыхтоўку да маршу й запалохаць верагодных удзельнікаў акцыі.
Напярэдадні больш за 15 актывістаў былі пакараныя арыштам і штрафамі за ўдзел у мітынгу й шэсьці супраць расейска-беларускіх вайсковых вучэньняў „Захад-2017”, якія адбыліся 8 верасьня.
svaboda.org/аз
Маскоўскі раёны суд Менску пакараў палітыка Алеся Лагвінца за правядзеньне 1 верасьня ў Слуцку „ўроку гісторыі” штрафам на 50 базавых велічынь (1150 рублёў). 19 кастрычніка ў гэтым жа судзе за акцыю ў Слуцку будуць судзіць і сына палітыка Антося Лагвінца.
1 верасьня Алесь Лагвінец са старэйшым сынам Антосем, мастак Алесь Пушкін са сваім непаўналетнім сынам Мікалаем і актывісты „Моладзі БНФ” ушанавалі ў Слуцку памяць удзельнікаў Слуцкага паўстаньня супраць улады бальшавікоў 1920 году.