Logo Polskiego Radia
Print

Заўзятара Аляксандра Вянгерскага аштрафавалі за акцыю супраць «Захаду-2017»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.10.2017 17:13
Перад гэтым ён правёў 10 сутак арышту за тое, што падчас матчу выбег зь бел-чырвона-белым сьцягам і з гербам «Пагоня».
Аляксандр Вянгерскі Аляксандр Вянгерскі Фота Аляксей Сюдак з сайта ПЦ "Вясна"

Адразу пасьля адбыцьця 10-суткавага арышту вілейскага заўзятара Аляксандра Вянгерскага судзілі зноў, на гэты раз за ўдзел у акцыі пратэсту супраць вучэньняў «Захад-2017», якая адбылася ў Менску 8 верасьня.

Сёньня суд Вілейскага раёна разгледзеў адміністрацыйную справу за парушэньне арт. 23. 34 КаАП і вынес пастанову аб прыцягненьні яго да адказнасьці ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь.

Нагадаем, 29 верасьня суд Барысаўскага раёну асудзіў Аляксандра Вянгерскага на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за зьдзяйсьненьне адміністрацыйных правапарушэньняў: дробнага хуліганства й непадпарадкаваньне законнаму патрабаваньню службовай асобы. Заўзятар-актывіст падчас адбыцьця пакараньня абвясьціў пра галадоўку.

У Барысаве 28 верасьня ў ходзе матчу паміж футбольнымі камандамі БАТЭ й «Арсэнал» на поле выбег заўзятар зь бел-чырвона-белым сьцягам і з гербам «Пагоня». Яго затрымала ахова стадыёна й вывела з поля. Пазьней стала вядома, што затрыманы – жыхар Вілейкі Аляксандр Вянгерскі.

пц вясна/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт