Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі заробкі бюджэтнікаў падаюць другі месяц запар

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.10.2017 14:40
Урад разьлічвае, што да канца гэтага года ў бюджэтных арганізацыях будуць зарабляць у сярэднім па 800 рублёў.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У Беларусі другі месяц запар працягваюць падаць заробкі работнікаў бюджэтных арганізацый. У жніўні бюджэтнікі ў сярэднім атрымлівалі 599,9 рубля. Гэта на 11,5 рубля, або на 1,9%, менш, чым у ліпені, паведамляе Белстат.

Нагадаем, урад разьлічвае, што да канца гэтага года ў бюджэтных арганізацыях будуць зарабляць у сярэднім па 800 рублёў.

Больш за ўсё ў жніўні зараблялі бюджэтнікі ў Менску – 741 рубель, а менш за ўсё – у Гарадзенскай вобласьці (555,5 рубля). Прыкметней за ўсё за мінулы месяц «усохлі» заробкі ў бюджэтных арганізацыях Менска – на 25,6 рубля. За мінулы месяц заробкі бюджэтнікаў упалі ва ўсіх рэгіёнах. Рэальная зарплата, якая разьлічваецца з улікам інфляцыі, у жніўні ўпала на 1,1% у параўнаньні зь ліпенем. Больш за ўсё – у Менску (-2,5%). Гэты паказчык вырас толькі ў Гомельскай вобласьці – на 0,7%

tut.by/радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт