Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь і Расея плянуюць новыя вучэньні

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.09.2017 08:17
Паводле Мінабароны Расеі, падрыхтоўка да вучэньняў пройдзе з 25 верасьня па 8 кастрычніка.
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларусь і Расея плянуюць новыя вучэньні
Паводле Мінабароны Расеі, падрыхтоўка да вучэньняў пройдзе з 25 верасьня па 8 кастрычніка.
Расейскія спэцназаўцы прыбылі ў Беларусь для ўдзелу ў сумесных тактыка-спэцыяльных вучэньнях. Пра гэта паведамляецца на сайце міністэрства абароны РФ.
Згодна з паведамленьнем падчас вучэньняў, якія пройдуць на адным зь беларускіх палігонаў, будзе адпрацоўвацца ўзаемадзеяньне падразьдзяленьня спэцыяльнага прызначэньня паветрана-дэсантных войскаў Расеі й сілаў спэцыяльных апэрацыяў Узброеных сілаў Беларусі.
Паводле Мінабароны Расеі, з 25 верасьня па 8 кастрычніка адбудзецца падрыхтоўка да вучэньняў. Не паведамляецца, калі канкрэтна адбудуцца вучэньні й колькі вайскоўцаў з абодвух бакоў возьмуць у іх удзел.
Сёлета ў Віцебскай вобласьці з 28 сакавіка па 6 красавіка ўжо адбываліся вучэньні дэсантных войскаў Беларусі й Расеі. Агульная колькасьць удзельнікаў тады скляла каля 1 тысячы чалавек. А ў Берасьцейскай вобласьці з 6 па 14 чэрвеня адбываліся вучэньні „Славянскае братэрства-2017” дэсантнікаў Беларусі, Расеі й Сэрбіі. Паведамлялася, што агульная колькасьць удзельнікаў складала таксама 1 тысячу жаўнераў, зь іх 300 вайскоўцаў — з Расеі.
svaboda.org/аз

Расейскія спэцназаўцы прыбылі ў Беларусь для ўдзелу ў сумесных тактыка-спэцыяльных вучэньнях. Пра гэта паведамляецца на сайце міністэрства абароны РФ.

Згодна з паведамленьнем падчас вучэньняў, якія пройдуць на адным зь беларускіх палігонаў, будзе адпрацоўвацца ўзаемадзеяньне падразьдзяленьня спэцыяльнага прызначэньня паветрана-дэсантных войскаў Расеі й сілаў спэцыяльных апэрацыяў Узброеных сілаў Беларусі.

Паводле Мінабароны Расеі, з 25 верасьня па 8 кастрычніка адбудзецца падрыхтоўка да вучэньняў. Не паведамляецца, калі канкрэтна адбудуцца вучэньні й колькі вайскоўцаў з абодвух бакоў возьмуць у іх удзел.

Сёлета ў Віцебскай вобласьці з 28 сакавіка па 6 красавіка ўжо адбываліся вучэньні дэсантных войскаў Беларусі й Расеі. Агульная колькасьць удзельнікаў тады склaла каля 1 тысячы чалавек. А ў Берасьцейскай вобласьці з 6 па 14 чэрвеня адбываліся вучэньні „Славянскае братэрства-2017” дэсантнікаў Беларусі, Расеі й Сэрбіі.

Паведамлялася, што агульная колькасьць удзельнікаў складала таксама 1 тысячу жаўнераў, зь іх 300 вайскоўцаў — з Расеі.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт