У Расеі пачнецца продаж беларускіх Geely
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        25.09.2017 17:08
                    
                                 
                
                
                    У лістападзе ў Расеі пачнецца продаж поўнапрываднога красовэра пад маркай Geely беларускай вытворчасьці.
                
                
                    
                        
Geely Atlasфота: onliner.by
                     
                
                
                
               
                
                         У  Расеі пачнецца продаж поўнапрываднога красовэра пад маркай Geely беларускай вытворчасьці.
Як паведамляе партал autonews.ru, дызайн кросовэра Atlas ствараў Пітэр Хорбер, які раней супрацоўнічаў з Volvo. У аўто будзе панарамны люк і храмаваная рашотка радыятара. Дадзеных па рухавіку пакуль няма - у Кітаі ў аналягічнага аўто магутнасьць матора складае 184 конскія сілы. Інфармацыі аб кошце машыны таксама пакуль няма.
Пра тое, што першыя аўтамабілі завода „БелДжы” могуць зьявіцца ў продажы ўжо ў лістападзе, паведаміў журналістам 14 верасьня міністар прамысловасьці Беларусі Віталь Воўк.
Акцыянэрамі „БелДжы” зьяўляюцца ААТ „БелАЗ” (51,49%), Zhejang Jirun Automobile Co., Ltd (33,47%), СЗАТ „Саюзаўтатэхналогіі” (9,01%) і CITIC International Investment Limited (6,03%). У 2015 годзе паміж Барысавам і Жодзіна пачалося будаўніцтва новай пляцоўкі па выпуску аўтамабіляў. Для рэалізацыі праекту выдзелены кітайскі крэдыт на 158,7 млн даляраў ЗША. Агульны аб'ём інвэстыцый складзе 400 млн эўра.
паводле рацыя/белапан/вс