На волю выйшаў Уладзімір Някляеў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
22.09.2017 13:33
15 верасьня 71-гадовага Някляева схапілі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным у той час, калі ён ехаў на прыём да лекара.
Уладзімір Някляеўyoutube.com/screen
Раніцай 22 верасьня на волю выйшаў паэт і апазыцыйны дзеяч Уладзімір Някляеў. Ён адбыў на Акрэсьціна 7 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі 8 верасьня.
Някляеў заявіў, што мае намер падаць скаргу на дзеяньні адміністрацыі ізалятара, якія ён назваў зьдзекамі. Напрыклад, яму забаранялі пісаць, праводзілі «выхаваўчыя размовы».
Як паведамлялася, 15 верасьня 71-гадовага Някляева схапілі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным у той час, калі ён ехаў на прыём да лекара. Яны яго адвезьлі ў суд Савецкага раёну, які і адправіў паэта за краты.
эўрарадыё/вс