Logo Polskiego Radia
Print

Алене Танкачовай зноў не дазволілі вярнуцца ў Беларусь

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.09.2017 14:11
Праваабаронцы й сябры грамадзкіх арганізацый зьвярнуліся ў суд, каб Танкачовай дазволілі вярнуцца ў Беларусь.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Алене Танкачовай зноў не дазволілі вярнуцца ў Беларусь
Праваабаронцы й сябры грамадзкіх арганізацый зьвярнуліся ў суд, каб Танкачовай дазволілі вярнуцца ў Беларусь.
Суд Цэнтральнага раёну Менску 18 верасьня адмовіў у датэрміновым вяртаньні высланай зь Беларусі праваабаронцы Алены Танкачовай.
У ліпені праваабаронцы й сябры грамадзкіх арганізацый зьвярнуліся ў суд, каб Танкачовай дазволілі вярнуцца ў Беларусь.
Сярод заяўнікаў былі прадстаўнікі розных праваабарончых і грамадзкіх арганізацый Беларусі.
У судзе палічылі, што праваабаронцы павінны былі мець даверанасьць ад Танкачовай, каб прасіць для яе дазволу ўехаць у Беларусь.
Алена Танкачова сказала карэспандэнту Свабоды, што за два з паловай гады вымушанай разлукі з домам яна чатыры разы зьвярталася ў МУС з заявамі, каб ёй скарацілі тэрмін забароны на ўезд у Беларусь.
Падчас судовага паседжаньня прадстаўніца МУС заявіла, што яе міністэрства ня ведае пра намер і жаданьне Танкачовай вярнуцца ў Беларусь.
Алену Танкачову выслалі зь Беларусі за нязначныя перавышэньні хуткасьці. Яна лічыць, што ўлады не даказалі, што яна асабіста кіравала аўтамабілем. Пры гэтым усе штрафы яна сплаціла.
У лістападзе 2014 году УУС Першамайскага раёну Менску прадпісала Танкачовай на працягу месяца пакінуць Беларусь і забараніла ёй наведваць краіну тры бліжэйшыя гады. Беларускія ўлады прынялі гэтае рашэньне на падставе адміністрацыйных правапарушэньняў, якія былі зьвязаныя пераважна зь перавышэньнем хуткасьці на аўтамабілі.
Страціўшы від на жыхарства, Алена Танкачова ў лютым 2015 году была выслана на тры гады зь Беларусі й цяпер жыве ў Вільні.
svaboda.org/аз

Суд Цэнтральнага раёну Менску 18 верасьня адмовіў у датэрміновым вяртаньні высланай зь Беларусі праваабаронцы Алены Танкачовай. У ліпені праваабаронцы й сябры грамадзкіх арганізацый зьвярнуліся ў суд, каб Танкачовай дазволілі вярнуцца ў Беларусь. Сярод заяўнікаў былі прадстаўнікі розных праваабарончых і грамадзкіх арганізацый Беларусі.

У судзе палічылі, што праваабаронцы павінны былі мець даверанасьць ад Танкачовай, каб прасіць для яе дазволу ўехаць у Беларусь.

Алена Танкачова сказала карэспандэнту Свабоды, што за два з паловай гады вымушанай разлукі з домам яна чатыры разы зьвярталася ў МУС з заявамі, каб ёй скарацілі тэрмін забароны на ўезд у Беларусь.

Падчас судовага паседжаньня прадстаўніца МУС заявіла, што яе міністэрства ня ведае пра намер і жаданьне Танкачовай вярнуцца ў Беларусь.

Алену Танкачову выслалі зь Беларусі за нязначныя перавышэньні хуткасьці. Яна лічыць, што ўлады не даказалі, што яна асабіста кіравала аўтамабілем. Пры гэтым усе штрафы яна сплаціла.

У лістападзе 2014 году УУС Першамайскага раёну Менску прадпісала Танкачовай на працягу месяца пакінуць Беларусь і забараніла ёй наведваць краіну тры бліжэйшыя гады. Беларускія ўлады прынялі гэтае рашэньне на падставе адміністрацыйных правапарушэньняў, якія былі зьвязаныя пераважна зь перавышэньнем хуткасьці на аўтамабілі.

Страціўшы від на жыхарства, Алена Танкачова ў лютым 2015 году была выслана на тры гады зь Беларусі й цяпер жыве ў Вільні.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт