Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі сёлета плянуецца прышчапіць ад грыпу 3,8 млн грамадзян

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.09.2017 14:02
У Міністэрстве аховы здароўя кажуць, што прышчапіць ад грыпу плянуецца 75% чалавек, якія лічацца ў групах рызыкі.
pixabay.com/Public Domain CC0

У 2017 годзе ў Беларусі плянуецца зрабіць прышчэпку ад грыпу ня менш як 40% насельніцтва. Гэта больш за 3,8 млн жыхароў краіны.

Кампанія вакцынацыі пройдзе да 1 сьнежня. Паводле інфармацыі Мінздароўя, падрыхтоўчы этап да гэтай кампаніі ўжо завершаны.

У Міністэрстве аховы здароўя кажуць, што прышчапіць ад грыпу плянуецца 75% чалавек, якія лічацца ў групах рызыкі.

Бясплатная вакцынацыя будзе праводзіцца расейскай вакцынай "Грыпол плюс". Таксама можна атрымаць і платную прышчэпку. Для яе будуць выкарыстоўвацца дзьве расейскія вакцыны, адна галяндзкая й адна француская.

Паводле прагнозаў Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, сёлета ў Паўночным паўшар'і чакаюцца тры штамы віруса. Два зь іх аналягічныя зь мінулым годам, а трэці — новы (A/Michigan/45/2015 (H1N1) pdm09-like virus).

белта/эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт