Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія літаратары заснавалі новую прэмію

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.09.2017 11:44
Прэмія імя Натальлі Арсеньневай будзе прызнавацца за найлепшую кнігу паэзіі.
Photo: be.wikipedia.org/Public Domain

Беларускія літаратары заснавалі новую прэм’ію
Прэмія імя Натальлі Арсеньневай будзе прызнавацца за найлепшую кнігу паэзіі.
Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і згуртаваньне беларусаў сьвету „Бацькаўшчына” абвясьцілі пра заснаваньне літаратурнай прэміі за найлепшую кнігу паэзіі імя Натальлі Арсеньневай — вядомай беларускай паэткі, аўтара знакавага верша „Магутны Божа”.
Першая прэмія будзе ўручаная сёлета за кнігу паэзіі, напісаную на беларускай мове й выданую ў 2016 годзе. Пераможцу вызначыць журы, у склад якога ўваходзіць Ірына Багдановіч, Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Глазаў, Вальжына Морт і Ціхан Чарнякевіч.
Літаратурная прэмія імя Арсеньневай заснаваная пры спрыяньні беларуска-амэрыканскага Фонду культуры й адукацыі Орса-Рамана й Дабрачыннага фонда Згуртаваньня беларусаў Вялікабрытаніі.
Правам намінаваньня на прэмію валодаюць выдаўцы, творчыя аб’яднаньні, аргкамітэт прэміі, сябры журы й самі аўтары. На іх ляжыць абавязак падаць да 1 кастрычніка на разгляд журы прэміі электронныя pdf-вэрсіі выданьняў і, калі кніга выдавалася ў папяровым выглядзе, два папяровыя асобнікі.
belapan.com/аз

Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтaр і згуртаваньне беларусаў сьвету „Бацькаўшчына” абвясьцілі пра заснаваньне літаратурнай прэміі за найлепшую кнігу паэзіі імя Натальлі Арсеньневай — вядомай беларускай паэткі, аўтара знакавага верша „Магутны Божа”.

Першая прэмія будзе ўручаная сёлета за кнігу паэзіі, напісаную на беларускай мове й выданую ў 2016 годзе. Пераможцу вызначыць журы, у склад якога ўваходзіць Ірына Багдановіч, Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Глазаў, Вальжына Морт і Ціхан Чарнякевіч.

Літаратурная прэмія імя Арсеньневай заснаваная пры спрыяньні беларуска-амэрыканскага Фонду культуры й адукацыі Орса-Рамана й Дабрачыннага фонда Згуртаваньня беларусаў Вялікабрытаніі.

Правам намінаваньня на прэмію валодаюць выдаўцы, творчыя аб’яднаньні, аргкамітэт прэміі, сябры журы й самі аўтары. На іх ляжыць абавязак падаць да 1 кастрычніка на разгляд журы прэміі электронныя pdf-вэрсіі выданьняў і, калі кніга выдавалася ў папяровым выглядзе, два папяровыя асобнікі.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт