Logo Polskiego Radia
Print

Вярхоўны суд: Л. Геніюш не падлягае рэабілітацыі за зьдзейсьненыя злачынствы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.08.2017 10:20
Моладзі БНФ прыйшла чарговая адмова ў рэабілітацыі беларускай паэткі Ларысы Геніюш.
Ларыса ГеніюшЛарыса ГеніюшPhoto: аўтар невядомы, Добрасумленнае выкарыстанне, be.wikipedia.org

Вярхоўны Суд : Ларыса Геніюш не падлягае рэабілітацыі за зьдзейсьненыя падчас Вялікай Айчыннай вайны злачынствы
Моладзі БНФ прыйшла чарговая адмова ў рэабілітацыі беларускай паэткі Ларысы Геніюш.
Рэабілітацыі імя выбітнай паэтэсы і грамадзкай дзяячкі актывісты Моладзі БНФ дамагаюцца ўжо даўно. Але на любыя ініцыятывы і спробы неяк ушанаваць памяць жанчыны ўлады рэагуюць катэгарычна і непахісна. Назваць у яе гонар новую вуліцу ў Менску ці ў Зэльве, на радзіме жанчыны – яны лічаць немэтазгодным, ушанаваць яе імя ў назьве бібліятэкі – неабгрунтаваным. Яшчэ раней актывісты сабралі і накіравалі ў Генпракуратуру больш за тысячу подпісаў за рэабілітацыю дзяячкі, на што быў дадзены цьвёрды і катэгарычны адказ «Геніюш Л.А. прызнана не падлеглай рэабілітацыі».
І вось прыйшоў чарговы адказ, цяпер з Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Улады зноў адмаўляць у рэабілітацыі паэткі, спаслаўшыся на пастанову Прэзыдыюма Вярхоўнага Суда ад 24 лістапада 1999 года, згодна з якім асоба Геніюш ня можа быць рэабілітавана «за зьдзейсьненыя ў пэрыяд Вялікай Айчыннай вайны злачынствы, прадугледжаныя артыкуламі 66 і 76 КК БССР (у рэдакцыі 1928 года). Нават пры тым, што «злачынствы», за якія была пакарана Ларыса Геніюш, ужо даўно перасталі лічыцца такімі ў Беларусі, а падобных артыкулаў і блізка няма ў Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь на сёньняшні дзень.
«Такі адказ толькі ў чарговы раз даказвае абмежаванасьць поглядаў сёньняшніх улад, якія ўсе яшчэ жывуць калясавецкімі перакананьнямі, відавочную непавагу да літаратурнай спадчыны беларускага народа, а таксама банальнае нежаданьне прыслухоўвацца і ісьці на саступкі да сваіх грамадзян, якія цалкам падтрымліваюць ідэю рэабілітацыі паэткі, грунтуючыся на актыўнасьці і зацікаўленасьці, якую праяўлялі людзі падчас збору подпісаў», – зазначае Моладзь БНФ.

Рэабілітацыі імя выбітнай паэтэсы і грамадзкай дзяячкі актывісты Моладзі БНФ дамагаюцца ўжо даўно. Але на любыя ініцыятывы і спробы неяк ушанаваць памяць жанчыны ўлады рэагуюць катэгарычна і непахісна. Назваць у яе гонар новую вуліцу ў Менску ці ў Зэльве, на радзіме жанчыны – яны лічаць немэтазгодным, ушанаваць яе імя ў назьве бібліятэкі – неабгрунтаваным. Яшчэ раней актывісты сабралі і накіравалі ў Генпракуратуру больш за тысячу подпісаў за рэабілітацыю дзяячкі, на што быў дадзены цьвёрды і катэгарычны адказ «Геніюш Л.А. прызнана не падлеглай рэабілітацыі».

І вось прыйшоў чарговы адказ, цяпер з Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь. Улады зноў адмаўляць у рэабілітацыі паэткі, спаслаўшыся на пастанову Прэзыдыюма Вярхоўнага суда ад 24 лістапада 1999 года, згодна з якім асоба Геніюш ня можа быць рэабілітавана «за зьдзейсьненыя ў пэрыяд Вялікай Айчыннай вайны злачынствы, прадугледжаныя артыкуламі 66 і 76 КК БССР (у рэдакцыі 1928 года). Нават пры тым, што «злачынствы», за якія была пакарана Ларыса Геніюш, ужо даўно перасталі лічыцца такімі ў Беларусі, а падобных артыкулаў і блізка няма ў Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь на сёньняшні дзень.

«Такі адказ толькі ў чарговы раз даказвае абмежаванасьць поглядаў сёньняшніх улад, якія ўсе яшчэ жывуць калясавецкімі перакананьнямі, відавочную непавагу да літаратурнай спадчыны беларускага народа, а таксама банальнае нежаданьне прыслухоўвацца і ісьці на саступкі да сваіх грамадзян, якія цалкам падтрымліваюць ідэю рэабілітацыі паэткі, грунтуючыся на актыўнасьці і зацікаўленасьці, якую праяўлялі людзі падчас збору подпісаў», – зазначае Моладзь БНФ.

прэс-служба Моладзі БНФ/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт