Logo Polskiego Radia
Print

Марыну Адамовіч аштрафавалі ў 40 базавых велічынь

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.08.2017 13:01
Разгляд па справе ейнага мужа Мікалая Статкевіча быў перанесены на 9 жніўня.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Марыну Адамовіч аштрафавалі ў 40 базавых велічынь
Разгляд па справе ейнага мужа Мікалая Статкевіча быў перанесены на 9 жніўня.
4 жніўня ў 10.00 суд Ленінскага раёна г. Менска разглядзеў адміністрацыйную справу па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (паўторы ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на працягу году) ў дачыненьні да Марыны Адамовіч, жонкі былога палітвязьня Мікалая Статкевіча.
На пачатку працэсу жанчына заявіла хадайніцтва аб вядзеньні працэсу на беларускай мове, аб азнаямленьні з матэрыяламі справы й аб адмене разьбіральніцтва на той падставе, што ёй было даслана два пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні з рознымі тэкстамі.
Судзьдзя Дзьмітрый Астапенка не задаволіў хадайніцтва аб вядзеньні працэсу на беларускай мове, акрамя таго з залі былі выдалены два чалавекі, якія заявілі, што не разумеюць рускай мовы.
Сьведкамі на судзе выступілі супрацоўнікі АМАПу, якія ў сваіх сьведчаньнях супярэчылі адзін аднаму.
Нягледзячы на гэта суд прысудзіў Марыне Адамовіч штраф у 40 базавых велічынь.
У гэты ж дзень павінны былі судзіць і Мікалая Статкевіча па аналягічным артыкуле, аднак у суд ён не зьявіўся й разгляд справы перанесьлі на 9 жніўня.
spring96.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт