Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія і ўкраінскія інжынэры выпусьцілі аўтацягнік-збожжавоз

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.07.2017 15:31
Спэцыялісты Менскага аўтазавода разам з украінскімі калегамі выпусьцілі буйны аўтацягнік-збожжавоз МАЗ-Колас АС-1422.
Збожжавоз МАЗ-6501А8 "Колас"Збожжавоз МАЗ-6501А8 "Колас"youtube.com/screen

Спэцыялісты Менскага аўтазавода разам з украінскімі калегамі выпусьцілі буйны аўтацягнік-збожжавоз МАЗ-Колас АС-1422. У ААТ «МАЗ» паведамілі, што беларуская машына ўпершыню ўвайшла ў лік мадэляў спэцтэхнікі, па якіх аграпрадпрыемству кампэнсуюць 20% кошту аўтатэхнікі па дзяржпраграме субсідзіраваньня. Акрамя таго, новы самазвал значна таньней аналягаў – каштуе ўсяго 76,1 тысячы даляраў.

Украіна ўпершыню будзе субсідзіраваць МАЗаўскія самазвалы. Аўтацягнік АС-1422 створаны намаганьнямі інжынэраў дзьвюх краін: на беларускае шасі ўсталявалі ўкраінскую надбудову ад кампаніі Egritech. Самазвал месьціць 22 «кубамэтры» грузу (таго ж збожжа), яшчэ 24 - прыме прычэп ПС-1424. Навінку ўжо паказалі ў Кіеве, дзе яна выклікала вялікую цікавасьць у патэнцыйных пакупнікоў.

Варта адзначыць, што Менскі аўтазавод плянуе стаць найбуйнейшым ва Ўкраіне гульцом у сэгмэнце збожжавозаў. На гэты накірунак беларускі вытворца ўскладае вялікія надзеі, разьлічваючы на хуткае вяртаньне попыту сярод аграрыяў. Аднак, займаючы пятую частку рынку грузавых аўтамабіляў, МАЗ і бяз гэтага застаецца лідарам ва Ўкраіне, а да канца года разьлічвае давесьці сваю долю да 25%.

паводле naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт