Лукашэнка падтрымаў ідэю адмяніць роўмінг з Расеяй
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        30.06.2017 17:09
                    
                                 
                
                
                    З ідэяй адмены роўмінгавых аплатаў выступіла сьпікер Савета Фэдэрацыі Расеі Валянціна Матвіенка.
                
                
                    
                        
Photo: pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэньні Вышэйшага дзяржаўнага савету Саюзнай дзяржавы Беларусі й Расеі ў Маскве падтрымаў адмену роўмінгу на тэрыторыі дзьвюх краінаў – паведамляе афіцыйнае інфармагенцтва БЕЛТА. Разгледзець гэтае пытаньне прапанавала сьпікер Савета Фэдэрацыі Расеі Валянціна Матвіенка.
«Мне здаецца, гэта было б вельмі карысна і для бізнэсу, і для грамадзян нашай Саюзнай дзяржавы», – сказала Валянціна Матвіенка й прапанавала даручыць міністрам сувязі Беларусі й Расеі разглядзець пытаньне адмены роўмінгавых аплатаў. Аляксандр Лукашэнка падтрымаў дадзеную ідэю. «Думаю, гэта разумная прапанова. Давайце даручым», – заявіў кіраўнік Беларусі.
belta.by/ап