Logo Polskiego Radia
Print

У Браславе палякі ўшанавалі памяць жаўнераў польска-бальшавіцкай вайны

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.05.2017 08:59
Амбасада Польшчы ў Менску мае намер аднавіць усе польскія мэмарыялы ў Беларусі.
Польскія магілы на могілках у БраславеПольскія магілы на могілках у Браславекрыніца: znadniemna.pl

На каталіцкіх могілках у Браславе польскія дыпляматы, мясцовыя палякі і госьці з Польшчы ўшанавалі памяць жаўнераў польска-бальшавіцкай вайны.

Пасол Польшчы ў Беларусь Конрад Паўлік (Konrad Pawlik) падзякаваў мясцовым палякам за клопат аб рэканструяванай магіле польскіх жаўнераў.

К.Паўлік: Клопат пра месцы памяці гэта наш супольны абавязак мясцовых палякаў, амбасады й Польшчы. Мы будзем падтрымліваць вас у гэтай працы, а жаўнерам, якія тут спачываюць, мы сёньня аддаём пашану. Слава іх памяці!

Належнае польскім жаўнерам аддаў таксама прыбылы з Варшавы Ўладыслаў Краўчук (Władysław Krawczuk), прэзыдэнт Нацыянальнай асацыяцыі браславян (Krajowe Stowarzyszenie Brasławian). Ён адзначыў, што ў многіх месцах на Браслаўшчыне ёсьць невядомыя магілы салдат, якія загінулі ў баях за Польшчу.

Амбасада Польшчы ў Менску мае намер аднавіць усе мэмарыялы ў Беларусі да стагодзьдзя незалежнасьці Польшчы і стагодзьдзя польска-бальшавіцкай вайны 1919-1920 году.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт