Уладзімір Някляеў ня можа выехаць у Польшчу і Ўкраіну
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
14.05.2017 15:03
Паэт і палітык Уладзімір Някляеў, які нядаўна адбыў адміністрацыйны арышт, атрымаў позву ў суд на 17 траўня.
polskieradio.pl/архіў
Пра гэта адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, паведаміў у Фэйсбуку.
"У нядзелю 14 траўня зьбіраўся быць у Варшаве, дзе абвешчаны сумесны з Зьміцерам Вайцюшкевічам канцэрт. 16 траўня меў намер выехаць у Кіеў і Луганск, каб па запрашэньні Саюза пісьменьнікаў Украіны прыняць удзел у Шаўчэнкаўскім сьвяце", - напісаў паэт.
Аднак на 17 траўня Някляева «запрасілі» ў суд Ленінскага раёна горада Менска. Позву ў суд уручылі пад расьпіску, папярэдзіўшы, што пры любой спробе ўхіленьня ад яўкі на судовае пасяджэньне, у тым ліку пры спробе выезду за мяжу, паэт будзе затрыманы і дастаўлены ў суд прымусова. Пад канвоем.
Уладзімер Някляеў просіць прабачэньня перад усімі, хто прыйдзе на канцэрт у Варшаве, перад Саюзам пісьменьнікаў Украіны.
racyja.com/яс