Logo Polskiego Radia
Print

У Будслаў – на верталёце: новы фармат пілігрымак у Беларусі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.05.2017 15:54
Ініцыятарам новага фармату пілігрымак стала парафія Сьвятых Сымона і Алены ў Менску.
photo: catholic.by

У Будслаў – на верталёце: новы фармат пілігрымак у Беларусі
С пачатку траўня 2017 года жадаючыя наведаць Будслаў і памаліцца каля абраза Маці Божай Будслаўскай змогуць паляцець туды на верталёце. Журналісты Catholic.by зьдзейсьнілі пробны палёт у беларускі санктуарый.
Ініцыятарам новага фармату пілігрымак стала парафія Сьвятых Сымона і Алены ў Менску. У супрацоўніцтве з Рэспубліканскім Саюзам турыстычных арганізацый плянуецца павялічыць зацікаўленасьць да Будслава з боку турыстаў, у першую чаргу замежных.
Згодна з пастановай Савета Міністраў ад 15.12.2016, населеныя пункты Будслаў і Жыровічы вызначаны цэнтрамі рэлігійнага турызму ў Беларусі, таму падобныя верталётныя пілігрымкі плянуецца арганізаваць таксама і ў Жыровічы.
Рэалізоўвае палёты менскі аэраклуб ДТСААФ. У красавіку адбыліся пробныя палёты па маршруце «Аэрадом Баравая – Будслаў». Замовіць верталёт для пілігрымкі неабходна не пазьней за тры гадзіны да плянаванага часу вылету.
........

С пачатку траўня 2017 года жадаючыя наведаць Будслаў і памаліцца каля абраза Маці Божай Будслаўскай змогуць паляцець туды на верталёце. Журналісты Catholic.by зьдзейсьнілі пробны палёт у беларускі санктуарый.

Ініцыятарам новага фармату пілігрымак стала парафія Сьвятых Сымона і Алены ў Менску. У супрацоўніцтве з Рэспубліканскім Саюзам турыстычных арганізацый плянуецца павялічыць зацікаўленасьць да Будслава з боку турыстаў, у першую чаргу замежных.

Згодна з пастановай Савета Міністраў ад 15.12.2016, населеныя пункты Будслаў і Жыровічы вызначаны цэнтрамі рэлігійнага турызму ў Беларусі, таму падобныя верталётныя пілігрымкі плянуецца арганізаваць таксама і ў Жыровічы.Рэалізоўвае палёты менскі аэраклуб ДТСААФ. У красавіку адбыліся пробныя палёты па маршруце «Аэрадом Баравая – Будслаў». Замовіць верталёт для пілігрымкі неабходна не пазьней за тры гадзіны да плянаванага часу вылету.

catholic.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт