Гомельскі журналіст аштрафаваны за стрым на „Фэйсбуку“
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.05.2017 14:11
31 сакавіка Яўген Меркіс вёў стрым меркаванага вызваленьня зь ізалятару блёгера Філіповіча.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Гомельскі журналіст аштрафаваны за стрым на „Фэйсбуку“
31 сакавіка Яўген Меркіс вёў стрым меркаванага вызваленьня зь ізалятару блёгера Філіповіча.
У Савецкім судзе Гомеля разгледжаная адміністрацыйная справа паводле артыкулу ч. 2 22.9 КаАП у дачыненьні да журналіста-фрылянсэра Яўгена Меркіса.
31 сакавіка Яўген Меркіс вёў стрым меркаванага вызваленьня з ізалятару часовага ўтрыманьня гомельскага блёгера Максіма Філіповіча. Меркіс патлумачыў, што вёў анлайн-трансьляцыю ў сацыяльную сетку.
„Суду павінна быць вядома, што ў ХХІ стагодзьдзі гэта можа рабіць кожны, хто мае жаданьне й смартфон. А хто й як выкарыстоўвае матэрыялы з „Фэйсбуку“ ці „Аднаклясьнікаў“, — гэта ўжо іншая справа”, - кажа журналіст.
Судзьдзя Алена Шайн аштрафавала Яўгена Меркіса на 40 базавых велічыняў (920 рублёў).
svaboda.org/аз