У Менску зьявіўся інтэрактыўны музэй марозіва
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
04.05.2017 16:55
Марозіва ў падарунак чакае ўсіх наведвальнікаў музэя.
www.pixabay.com
5 траўня ў Galleria Minsk пачынае працу інтэрактыўны музэй марозіва «Белы полюс». 10 тон прысмакаў, гай з эскімо ў чалавечы рост, міні-фабрыка па вытворчасьці марожанага і яшчэ больш за паўсотні экспанатаў, а таксама марозіва ў падарунак чакае ўсіх наведвальнікаў музэя.
Госьці музэя змогуць пабываць у копіі кафэ-марозіва, якое было адкрыта ў Парыжы ў 1860 годзе, паглядзець, як выглядаў самы вялікі пламбір у сьвеце, апынуцца на фабрыцы, дзе робяць аднайменнае марозіва «Белы полюс», і шмат дэгуставаць.
Музэй «Белы полюс» будзе працаваць на працягу трох месяцаў — з 5 мая па 31 ліпеня. Кошт квітка — 5 рублёў для дарослых і 3 рублі для дзяцей. У гэты кошт таксама ўваходзіць марозіва, якое ўсе наведвальнікі будуць атрымліваць на ўваходзе. Па словах арганізатараў, музэй стане месцам ня толькі для экскурсій, але яшчэ і для майстар-клясаў, адукацыйных лекцый і вечарынак.
Адрас: пр. Пераможцаў, 9, ГРЦ Galleria Minsk, 6 паверх.
Час працы: штодня з 10.00 да 22.00.
nn.by/яс