Logo Polskiego Radia
Print

У Гарадзенскім раёне зьявіўся ўнікальны музэй пасхальнай пісанкі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.04.2017 08:03
Тэхналогія вырабу Сапоцкінскіх пісанак два гады знаходзіцца пад аховай дзяржавы.
фота: radyjo.net/Тацьцяна Царук

У Гарадзенскім раёне зьявіўся ўнікальны музэй пасхальнай пісанкі, які адкрыўся на днях у гарпасёлку Сапоцкін па дарозе да Аўгустоўскага канала.
Музэй разьмясьціўся ў мясцовым культурна-турыстычным цэнтры, дзе даўно зьбіралася экспазыцыя, прысьвечаная незвычайнай тэхніцы пасхальнага роспісу яек, якой здаўна валодаюць жыхары дадзенага рэгіёну. Тэхналогія вырабу Сапоцкінскіх пісанак два гады знаходзіцца пад аховай дзяржавы, занесеная ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі як элемэнт нематэрыяльнай культурнай спадчыны. У музэі прадстаўлена вялікая колькасьць экспанатаў, сабраных з дапамогай мясцовых умельцаў, а акрамя гэтага мноства іншых цікавых старадаўніх і сучасных тэхнік росьпісу яек.
Тут можна азнаёміцца з велікоднымі традыцыямі іншых мястэчак, убачыць арыгінальныя велікодныя вербы, паштоўкі, прыняць удзел у майстар-клясах.
Унікальная традыцыя Сапоцкінскіх пісанак уяўляе сабой нанясеньне тонкім мэталічным канцом інструмэнта вадкі воск на варанае вясковае яйка. Фарбавальнік рыхтуецца з кары алешыны, дуба з дадаткам кавалачкаў ржавага жалеза і воцату. Яго настойваюць у склепе амаль два месяцы. Больш чырвонае адценьне пісанкам надае гарачы адвар з шалупіны цыбулі. Мясцовыя майстры на велікодных яйках часьцей за ўсё малююць вясновыя кветкі: рамонкі, дзьмухаўцы, малююць сілуэты курачак, дубовыя лісточкі або фантазійныя ўзоры.

У Гарадзенскім раёне зьявіўся ўнікальны музэй пасхальнай пісанкі, які адкрыўся на днях у гарпасёлку Сапоцкін па дарозе да Аўгустоўскага канала.

Музэй разьмясьціўся ў мясцовым культурна-турыстычным цэнтры, дзе даўно зьбіралася экспазыцыя, прысьвечаная незвычайнай тэхніцы пасхальнага роспісу яек, якой здаўна валодаюць жыхары дадзенага рэгіёну. Тэхналогія вырабу Сапоцкінскіх пісанак два гады знаходзіцца пад аховай дзяржавы, занесеная ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі як элемэнт нематэрыяльнай культурнай спадчыны. У музэі прадстаўлена вялікая колькасьць экспанатаў, сабраных з дапамогай мясцовых умельцаў, а акрамя гэтага мноства іншых цікавых старадаўніх і сучасных тэхнік росьпісу яек.

Тут можна азнаёміцца з велікоднымі традыцыямі іншых мястэчак, убачыць арыгінальныя велікодныя вербы, паштоўкі, прыняць удзел у майстар-клясах.

Унікальная традыцыя Сапоцкінскіх пісанак уяўляе сабой нанясеньне тонкім мэталічным канцом інструмэнта вадкага воску на варанае вясковае яйка. Фарбавальнік рыхтуецца з кары алешыны, дуба з дадаткам кавалачкаў ржавага жалеза і воцату. Яго настойваюць у склепе амаль два месяцы. Больш чырвонае адценьне пісанкам надае гарачы адвар з шалупіны цыбулі. Мясцовыя майстры на велікодных яйках часьцей за ўсё малююць вясновыя кветкі: рамонкі, дзьмухаўцы, малююць сілуэты курачак, дубовыя лісточкі або фантазійныя ўзоры.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт