Logo Polskiego Radia
Print

Суд не задаволіў скаргу на прысуд па акцыі ў Сьвіслачы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.02.2017 17:05
Скаргу падаваў сябра Руху «За Свабоду» Яўген Скрабутан.
pixabay.com/Public Domain CC0

Усяго некалькі хвілінаў цягнуўся разгляд скаргі сябра Руху «За Свабоду» Яўгена Скрабутана на прысуд па акцыі ў Сьвіслачы. Пра гэта паведамляе прэс-служба Руху «За Свабоду».

Гэта адна з апошніх незакрытых справаў па ўшанаваньні памяці паўстанцаў Каліноўскіх. Агулам за акцыю аштрафаваныя восем сябраў Руху «За Свабоду». Працягвае абскарджваць прысуд актывіст Руху Васіль Клімовіч, які ў акцыі ўдзелу не прымаў, але быў аштрафаваны.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт