Logo Polskiego Radia
Print

Андрэю Бандарэнку пагражае яшчэ да 2 гадоў турмы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.01.2017 15:30
Актывісты плянуюць пікетаваць магілёўскую турму, калі там будзе праходзіць суд над палітвязьнем.
Michael Coghlan/.com

Былому кіраўніку праваабарончай арганізацыі „Платформ іннавейшн” Андрэю Бандарэнку пагражае яшчэ да 2 гадоў зьняволеньня. Раней ён быў асуджаны на 3 гады па артыкуле „хуліганства”. Тэрмін сканчаўся 31 сакавіка 2017 году. Але ў турме супраць яго завялі новую крымінальную справу па артыкуле 411 – за злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы. Справа накіравана ў суд Ленінскага раёна Магілёва.

Грамадзкі Форум салідарнасьці з палітвязьнямі, які адбыўся ў Менску, пастанавіў пікетаваць магілёўскую турму, калі там будзе праходзіць суд над Андрэем Бандарэнкам. Паводле зьвестак, суд над ім заплянаваны на другую палову лютага, але дакладнай даты вязьню дагэтуль не паведамілі.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт