Гарадзенку асудзілі за карцінку з элемэнтамі порна ва ЎКантакце
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
12.01.2017 14:20
Ёй дал два гады ўмоўна, штраф і канфіскавалі тэлефон.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Два гады ўмоўна з годам адтэрміноўкі, а таксама 690 рублёў штрафу, падпіска аб нявыезьдзе і канфіскацыя тэлефона. Такое рашэньне вынес суд Кастрычніцкага раёна Горадні 12 студзеня ў справе Дыяны Селіванавай.
“Калі б я толькі ведала, што так атрымаецца”, - распавядала перад першым перад судовым пасяджэньнем дзяўчына.
Фатаграфію з пікантным зьместам, дзе хлопец і дзьве дзяўчыны імітуюць занятак сэксам у акрабатычных позах, дзяўчына ўбачыла ў адной з груп сацыяльнай сетцы УКантакце. Карцінка падалася забаўнай і дзяўчына націснула на кнопку «захаваць»: фатаграфія аўтаматычна апынулася ў адкрытым альбоме. Калі захоўвала карцінку, то карысталася старэнькім тэлефонам з маленькім экранам і не заўважыла, што на фатаграфіі бачная частка мужчынскага палавога органу.
“Калі ўбачыла на экране кампутара - зьдзівілася. І толькі. Фатаграфія зроблена прыгожа, відаць, што гэта пастаноўка. Нічога агіднага там няма. Для мяне - гэта хутчэй эротыка, а не парнаграфія”, - распавядала Дыяна.
Яе ўсё ж асудзілі за разьмяшчэньне ў сацыяльнай сетцы Ўкантакце карцінкі з элемэнтамі парнаграфіі. Таксама па рашэньні суда дзяўчына павінна будзе па першым жа патрабаваньні зьяўляцца ў РАУС.
s13.ru/ав