Уладзіміра Кондруся асудзілі на паўтара года «хатняй хіміі»
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
26.12.2016 17:35
Уладзімір Кондрусь — удзельнік Плошчы-2010, якога затрымалі праз 5 гадоў.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Уладзіміра Кондруся прызналі вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 году й асудзілі на паўтара года «хатняй хіміі» з прымусовым лячэньнем і наглядам. Рашэньне наконт лячэньня Кондруся прынятае, паколькі экспэртыза ўстанавіла ў яго псыхічны разлад асобы. Суд прызнаў, што абвінавачаны быў «часткова адэкватным падчас злачынства» (маецца на ўвазе Плошча). Але лячэньне будзе праходзіць амбуляторна. Кондрусю застаецца адбыць каля пяці месяцаў «хатняй хіміі» з улікам часу, праведзенага ў СІЗА.
Уладзімір Кондрусь — удзельнік Плошчы-2010, якога затрымалі праз 5 гадоў. На першым пасяджэньні Кондрусь дэманстратыўна паспрабаваў ускрыць вены. На другім — адмовіўся ісьці ў залю суду.
Пракурор Вольга Герасімовіч папрасіла прызнаць абвінавачанага «часткова адэкватным» і даць Кондрусю 3 гады абмежаваньня свабоды без накіраваньня ў папраўчую ўстанову з прымусовым наглядам і лячэньнем. Судзьдзя Сьвятлана Бандарэнка абвясьціла прысуд мякчэйшы, чым прасіў пракурор. Суд вырашыў вызваліць Кондруся неадкладна. Адзначым, што суд адбываўся без удзелу падсуднага.
рацыя/вс