Logo Polskiego Radia
Print

Суд над Кондрусем за сьнежань 2010 г. прызначаны на 16 лістапада

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.11.2016 13:09
Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала Кондруся палітычным зьняволеным.
Michael Coghlan/.com

Суд над Уладзімірам Кондрусем — фігурантам справы аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня 2010 года — прызначаны на 16 лістапада.

Справа будзе разглядацца ў судзе Маскоўскага раёна сталіцы пад старшынствам судзьдзі Сьвятланы Бандарэнкі.

Жыхар пасёлка Рудзенск Уладзімір Кондрусь 1977 года нараджэньня быў узяты пад варту 14 чэрвеня ў межах папярэдняга расьсьледаваньня за меркаваны ўдзел у падзеях каля Дома ўрада ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 года. Ён абвінавачваецца на падставе артыкула 293 КК (масавыя беспарадкі), паводле якога ў 2011 годзе былі асуджаныя 49 чалавек.

Пасьля затрыманьня Кондрусь утрымліваецца ў СІЗА № 1 Менска. Прыблізна тры месяцы таму затрыманы абвясьціў галадоўку, але пасьля таго як стан яго здароўя моцна пагоршыўся і ён быў пераведзены ў турэмны шпіталь, спыніў яе паводле рэкамэндацыі ўрача і па просьбах родных.

Сваякі Кондруся не паведамляюць падрабязнасьці крымінальнай справы, бо зь іх узялі падпіску пра невыдаваньні.

Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала Кондруся палітычным зьняволеным і патрабуе ад уладаў спыненьня крымінальнага перасьледу ў дачыненьні да яго і неадкладнага вызваленьня з-пад варты.

spring96.org/БелаПАН/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт