На ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці з Пальчысам складзеныя пратаколы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        18.10.2016 20:06
                    
                                 
                
                
                    Скандаваньні ўдзельнікаў акцыі добра чуваць у зале суда - адвакат Эдуарда Пальчыса.  
                
                
                    
                        
Эдуард Пальчысwww.belaruspartisan.org
                     
                
                
                
               
                
                         Паводле словаў сустаршыні аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца, каля дзесяці пратаколаў складзена на ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці з блогерам Эдуардам Пальчыса, якая прайшла 18 кастрычніка ля будынка Менскага гарадзкога суда.
14, 17 і 18 кастрычніка актывісты розных апазыцыйных арганізацый прыходзілі да будынка суда з партрэтамі Пальчыса й бел-чырвона-белымі сьцягамі, каб выказаць падтрымку блогеру. Супрацоўнікі міліцыі лічаць акцыю незаконнай, складаючы на яе ўдзельнікаў пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні.
У аўторак, паведаміў БелаПАН Севярынец, пратаколы складзеныя ў адносінах яго самога, Максіма Вінярскага, Юліі Фраловай, Сяргея Стрыбульского, Алеся Макаева, Сяргея Пальчэўскі, Аляксея Шэіна й інш.
Адвакат Пальчыса, паведаміў Севярынец, сказала, што скандаваньні ўдзельнікаў акцыі добра чуваць у зале суда. Таксама, паводле словаў палітыка, яна адзначыла, што «працэс не затрымліваецца, але ў яго вялікі абʼём матэрыялу», а таму суд на гэтым тыдні наўрад ці завершыцца.
naviny.by/вс