Суд над Эдуардам Пальчысам працягнецца 18-га кастрычніка а 10-й гадзіне
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        17.10.2016 16:07
                    
                                 
                
                
                    Каля будынка Менскага гарадзкога суда падчас працэсу прайшоў пікет салідарнасьці.
                
                
                    
                        
Эдуард Пальчысwww.belaruspartisan.org
                     
                
                
                
               
                
                         Суд над Эдуардам Пальчысам працягнецца 18-га кастрычніка а 10-й гадзіне. Пра гэта паведаміла жонка падсуднага Вікторыя Пальчыс. Эдуарда Пальчыса, вядомага пад псэўданімам «Джон Сільвер» абвінавачваюць у распальваньні міжнацыянальнай варожасьці праз матэрыялы сайта 1863.сом. «Гавораць, што працэс ідзе ў паскораным рэжыме, але інфармацыі амаль няма,» – кажа Вікторыя Пальчыс.
«Але ж гэта толькі пачатак справы, бо ў мяне ёсьць прадчуваньне, што справа будзе ісьці вельмі доўга,» – дадала Вікторыя Пальчыс. Суд над Пальчысам праходзіць у закрытым рэжыме. Праваабарончыя арганізацыі прызналі Пальчыса палітычным зьняволеным. Каля будынка Менскага гарадзкога суда падчас працэсу прайшоў пікет салідарнасьці.
Слуханьне крымінальнай справы блогера, рэдактара сайта 1863x.com Эдуарда Пальчыса, вядомага як Джон Сільвер, пачалося ў Менскім гарадзкім судзе 14 кастрычніка. 25-гадовы Пальчыс абвінавачваецца ў распальваньні варожасьці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасьці (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў вырабе й распаўсюджваньні парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару (арт. 343 КК).
рацыя/вс